Анатоль Віктаравіч Красінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Віктаравіч Красінскі
Дата нараджэння 25 лістапада 1930(1930-11-25) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці кіназнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Альма-матар
Член у

Анатоль Віктаравіч Красінскі (нар.25 лістапада 1930, Круглае, Магілёўская вобласць) — беларускі кіназнавец. Доктар мастацтвазнаўства (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1955 г. скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. З 1955 г. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1960 г. — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. З 1970 г. загадчык сектара. Друкуецца з 1952 г. У 1990-х з'яўляўся старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Даследуе праблемы сучаснага кінапрацэсу, гісторыю беларускага кіно.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускае кіно: Кароткі нарыс (1962, у сааўт.)
  • Юрий Тарич (1971)
  • Гісторыя савецкага кіно (1973, раздзелы)
  • Беларускія акцёры кіно (1973)
  • Фильмы. Герои. Время: Некоторые тенденции развития современного киноискусства (1975)
  • Кіно Савецкай Беларусі (1975)
  • Кинодокумент и образ жизни (1980)
  • Сучаснае беларускае кіно (1985, у сааўт.)
  • Кино: игровое плюс документальное (1987)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Красінскі Анатоль Віктаравіч//БелЭн. У 18 т.- Мн., 1999.- Т.8.- С.455.
  • Красінскі Анатоль Віктаравіч//Энцыкл.гісторыі Беларусі.- Мн., 1997.- Т. 4.-С. 249—250.
  • Красінскі Анатоль Віктаравіч//Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. У 5 т.- Мн., 1986.-Т. 3.-С. 119.