Анатоль Сцяпанавіч Красоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Анатоль Сцяпанавіч КРАСОЎСКІ (нар. 17 мая 1952, г. Крупкі Мінская вобл.) — беларускі педагог, выдавец, прадпрымальнік.

Скончыў фізічны факультэт БДУ. Педагог, кандыдат філасофскіх навук, аўтар дзесяткаў навуковых прац і шэрагу навучальных дапаможнікаў, распрацоўнік школьнага курсу «Этика и психология семейной жизни». У 1989 стварыў ААТ «Красіка»[1] (руск.: ООО «Красико»; пазней — група кампаній). З пач. 1990-х буйны прадпрымальнік, выдавец часопісаў «Я+Я», «Ідэал» і інш. Займаўся дабрачыннасцю, аказваў фінансавую падтрымку шэрагу грамадскіх арганізацый Беларусі. Жанаты, мае двух дочак.

Вядомы як сябр палітыка Віктара Ганчара, аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі ў кан. 1990-х. Знік пры нявысветленых акалічнасцях 16.9.1999 у Мінску разам з В. Ганчаром. У студз. 2003 Пракуратура г. Мінска прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце знікнення В. Ганчара і А. Красоўскага.

Зноскі

  1. ААТ «Красіка» займалася выдавецкай дзейнасцю, пазней шматпрофільны бізнесам, у т.л. пастаўкамі на ўнутраны рынак экзатычнай садавіны і агародніны (некалькі гадоў займаючы лідыруючыя пазіцыі ў гэтым сегменце рынку), зерня, чая і мукі. Прадпрыемства ўдзельнічала ва ўсіх значных выстаўках і бізнес-канферэнцыях 1990-х у Беларусі.

[правіць] Літаратура

  • Красовский Анатолий Степанович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах