Анатоль Майсеевіч Каган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатоль Маісеевіч Каган)
Анатоль Майсеевіч Каган
Дата нараджэння 10 жніўня 1945(1945-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 2013(2013-09-26) (68 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці эканаміст
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар

Анатоль Майсеевіч Каган (10 жніўня 1945, сяло Еткуль Чалябінскай вобласці — 26 верасня 2013, Горкі) — беларускі эканаміст, прафесар, доктар эканамічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1963 годзе скончыў Горацкую СШ № 2. У 1968 г. з адзнакай эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Пасля працаваў кіраўніком навукова-даследчага сектара акадэміі, а ў 1970—1974 гадах — галоўным эканамістам калгаса імя Жданава Горацкага раёна.

У 1974 г. А. М. Каган паступіў у вочную аспірантуру пры кафедры арганізацыі вытворчасці ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах акадэміі. У 1976 г. абраны на пасаду асістэнта кафедры арганізацыі вытворчасці ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах і пераведзены ў завочную аспірантуру. У 1979 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук. З 1981 г. працуе у акадэміі старэйшым выкладчыкам і дацэнтам. У 1987 г. яму было прысвоена вучонае званне дацэнта.

У 2006 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Фарміраванне рыначнага механізму гаспадарання ў аграпрамысловым комплексе Беларусі». Прафесар з 2007 г.

З 2007 г. працаваў прафесарам кафедры аграбізнесу і дэканам эканамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Навуковыя даследаванні А. М. Кагана прысвечаны распрацоўцы тэарэтычных і метадалагічных асноў фарміравання і эфектыўнага функцыянавання рыначнага механізму гаспадарання ў аграпрамысловым комплексе. Ім распрацавана мадэль аптымізацыі прапорцый фондаў накаплення і спажывання і іх структуры ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах з удакладненнем крытэрыяў спецыялізацыі і спалучэння галін, а таксама механізм фарміравання і пераразмеркавання даходаў удзельнікаў кааперацыйна-інтэграцыйных аграпрамысловых аб'яднанняў, парадак вызначэння іх доляй у прыбытку на аснове нарматыўна-размеркавальнага метаду ацэнкі ўкладу пэўных аграпрамысловых структур у вытворчасць канчатковага прадукту.

Пад кіраўніцтвам Кагана А. М. абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі. Ён аўтар больш за 200 навуковых і навукова-метадычных прац. Частка прац надрукавана ў Англіі і Польшчы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны знакам Міністэрства адукацыі Беларусі «Выдатнік адукацыі».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Арендные отношения в подразделениях животноводства: Учебное пособие. В соавт. — Минск: Ураджай. — 224 с.
  • Арендные отношения в подразделениях растениеводства. Учебное пособие. В соавт. — Минск: Ураджай. −199 с.
  • Коллективное сельскохозяйственное предприятие. В соавт. — Горки: ред. изд. отдел. БГСХА 1995. 95 с.
  • Сельскохозяйственное общество с ограниченной ответственностью (в соавторстве). — Горки: ред. изд. отдел. БГСХА, 1995.- 96 с.
  • Хозяйственный расчет предприятий и их подразделений. — Горки: Ред. изд. отдел. БГСХА, 1996.- 41 с.
  • Внутрихозяйственный расчет в сельскохозяйственных предприятиях. В соавт. — Горки: ред. изд. отдел. БГСХА, 1996. — 120 с.
  • Бизнес-планирование на предприятиях АПК. В соавт. — Горки: ред. изд. отдел. БГСХА, 1997. 150 с.
  • Организация производства на сельскохозяйственных предприятиях: учебник. В соавт. — Минск: Ураджай. 1997.- 399 с.
  • Организационно-экономические отношения в агропромышленном комплексе переходного периода. В соавт. Монография. — Смоленск-Горки, 1998. — 247 с.
  • Реформирование агропромышленного комплекса: учебное пособие. В соавт. — Минск: БелНИИ аграрной экономики. 2002. — 418 с.
  • Формирование рыночного механизма хозяйствование агропромышленном комплексе Беларуси: монография. — Горки. ред. изд. отдел. БГСХА, 2004.- 256 с.
  • Формирование эффективного механизма внутрихозяйственных экономических отношений: монография. — Минск: Институт аграрной экономики Национальной академии наук Беларуси.- 2004. — 120 с.
  • Научные принципы регулирования развития АПК: жения и механизмы реализации. В соавт. — Минск: Институт экономики НАН Беларуси, 2008.-350 с.
  • Экономика и организация отраслей агропромышленного комплекса. В соавт.- Минск: Белорусская наука.- 2007.- 891 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2005), 4-е изд., испр. и доп. Авт.-сост. Лившиц. — Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2005.
  • Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук. 165 лет. (1840—2005). Кол. авт.- Могилев: обл.типография им. С.Соболя, 2005.
  • Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала ХХ1 века:персональный состав, направления исследований и научные результаты/под ред академика НАА Беларуси В. Г. Гусакова. З-е доп. изд.- Минск. 2006.
  • Факультету бизнеса и права 5 лет. Итоги и перспективы. Кол. авт.- Горки.2007.
  • Экономический факультет Белорусской государственной сельскохозяйственной академии в биографических очерках своих выпускников. Кол. авт.- Минск.2008.
  • Научно-педагогические школы Белорусской государственной сельскохозяйственной академии: история восхождения (к 170-летию академии).-Минск: экоперспектива.2009.
  • Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2010), 5-е изд., испр. и доп. Авт.-сост Лившиц В. М.,Герасимович А. А. — Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2010. ·
  • Лившиц В. М. От ассистента до профессора и декана // в книге"Евреи в Горках:судьбы и дела". Типография БГСХА.2012.С.154-159.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]