Анатоль Мікалаевіч Байдачны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Анатоль Байдачны
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Анатоль Мікалаевіч Байдачны
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1952(1952-10-01)[1][2] (71 год)
Грамадзянства  СССР
 Расія
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1969—1974 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Масква) 64 (17)
1974—1979 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск) 156 (37)
Нацыянальная зборная[* 2]
1972 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР 5 (0)
Трэнерская кар’ера
1980—1985 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дняпро (Магілёў)
1988—1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Зара (Варашылаўград)
1990—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Крышталь (Херсон)
1992—1993 Рэспубліка Кіпр Анагенісі (Дэрынья)
1993—1995 Сірыя Сірыя (да 21)
1995—1996 Кувейт Аль-Ярмук (Кувейт)
1996 Малдова Цілігул (Ціраспаль)
1997 Беларусь Дынама (Мінск)
1998—1999 Расія Жамчужына (Сочы)
2000—2001 Расія Чарнаморац (Новарасійск)
2001—2002 Расія Растсельмаш (Растоў-на-Доне)
2003 Беларусь Дынама (Мінск)
2003—2005 Беларусь Беларусь
2007 Беларусь Дарыда (Ждановічы)
2010 Расія Церак (Грозны)
2011—2012 Расія Факел (Варонеж)
2012 Расія Растоў
2021 Арменія Арарат-Арменія
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Бельгія 1972
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Анатоль Мікалаевіч Байдачны (нар. 1 кастрычніка 1952, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі футбаліст (нападнік), трэнер.

Кар’ера футбаліста[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнай школы горада Обнінска, вучань Юрыя Аляксеевіча Шуванава. З 1969 па 1974 год гуляў за маскоўскае «Дынама». З-за канфлікту з кіраўніцтвам быў вымушаны сысці ў мінскае «Дынама». У 1979 годзе падчас матчу з маскоўскім «Спартаком» атрымаў сур’ёзную траўму нагі, з-за чаго быў вымушаны рана скончыць кар’еру іграка.

У 1972 годзе выклікаўся ў зборную СССР, у складзе якой на чэмпіянаце Еўропы 1972 правёў 5 матчаў і заваяваў срэбныя медалі.

Мае журналісцкую адукацыю.

Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе пачаў кар’еру трэнера. Узначальваў магілёўскі «Дняпро» (1980—1985), «Зару» з Варашылаўграда (1988—1989), херсонскі «Крышталь» (1990—1991), кіпрскі «Анагенісі» (1992—1993), алімпійскую і моладзевую зборную Сірыі па футболе (1993—1995), кувейцкі «Ярмук» (1995—1996), малдаўскі «Цілігул» (1996), мінскае «Дынама» — 1997, расійскія клубы «Жамчужына» (1998—1999), «Чарнаморац» (2000—2001), «Растсельмаш» (2001—2002).

У 2003 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трэніраваў мінскае «Дынама» (2003), нацыянальную зборную Беларусі па футболе (2003—2005), «Дарыду» (Ждановічы) (2006—2007).

Пасля працяглага перапынку працаваў галоўным трэнерам грозненскага «Церака» (2010), старшым трэнерам «Факела», дзе складаў тандэм з Канстанцінам Сарсанія (2011). З красавіка па чэрвень 2012 года ўзначальваў «Растоў».

У сакавіку 2021 года пасля дзевяцігадовага перапынку аднавіў трэнерскую кар’еру, стаўшы галоўным трэнерам клуба «Арарат-Арменія»[3]. У чэрвені 2021 года пакінуў армянскі клуб[4].

Вядомы вострымі выказваннямі на пасляматчавых прэс-канферэнцыях.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі