Анатоль Сыс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Анатоль СЫС (26 кастрычніка 1959, в. Гарошкаў Рэчыцкага р-на — 4 мая 2005, Мінск) — беларускі паэт.
Скончыў гістарычна-філасофскі факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў некалькімі вершамі у часопісе Маладосць (1986). У 1987 г. А. Сыс, разам з Адамам Глобусам, заснаваў літаратурнае аб'яднанне маладых пісьменнікаў «Тутэйшыя». Жыццё і творчасць паэта суправаджалася скандаламі. Памёр А. Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй мінскай кватэры. Пахаваны ў в. Гарошкаў.
[правіць] У Сеціве
- http://sys.knihi.com/ — біяграфія і некаторыя творы А. Сыса
- Бязлепкіна, А. Пентхаўз для Сыса // ARCHE. № 4, 2005.