Анвар аль-Аўлакі
| Анвар аль-Аўлакі أنور العولقي |
|
| Дата нараджэння: | 22 красавіка 1971 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Лас-Крусес, Нью-Мексіка, ЗША |
| Дата смерці: | 30 верасня 2011 (40 гадоў) |
| Месца смерці: | Емен |
| Род дзейнасці: | Радыкальны ісламіст |
| Бацька: | Насер аль-Аўлакі |
| Дзеці: | 5 дзяцей (3 хлопчыка, 2 дзяўчынкі) |
Анвар аль-Аўлакі (22 красавіка 1971, Лас-Крусес, Нью-Мексіка, ЗША — 30 верасня 2011, Емен[1]) — радыкальны ісламскі прапаведнік амерыканскага паходжання. Стаў вядомы сваімі пропаведзямі ў Інтэрнэце ў падтрымку дзеянняў радыкальных ісламісцкіх груп, у тым ліку Аль-Каіды. Лічыўся ідэалагічным лідарам Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве.
Змест |
Біяграфія[правіць]
Нарадзіўся ў сям'і выхадца з Емена.
Увосень 2010 года ўлады ЗША абвясцілі Анвара аль-Аўлакі «тэрарыстам нумар адзін», якім да гэтага лічыўся Усама бін Ладэн[2]. Быў уключаны ў складзены ЦРУ спіс асоб, якія падлягаюць неадкладнай ліквідацыі, бо ўяўляюць сабою асобую пагрозу для інтарэсаў ЗША.
Бездакорна валодаў англійскай мовай, чым актыўна карыстаўся для агітацыі мусульманскай моладзі краін Еўрасаюза і Амерыкі на барацьбу з дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць ісламістаў.
Сям'я[правіць]
Меў пецярых дзяцей — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Па стане на лістапад 2009 года ўсе яны, а таксама яго жонка знаходзіліся ў Сане разам з яго бацькам Насерам аль-Аўлакі.
Смерць[правіць]
Па сцвярджэннях прадстаўнікоў улад Емена, 30 верасня 2011 года быў забіты падчас боесутыкнення баявікоў Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве з урадавымі войскамі[1]. Па іншай версіі, загінуў у выніку ўдару амерыканскага беспілотнага бамбардзіроўшчыка[3]. Неўзабаве яго смерць афіцыйна пацвердзіў прэзідэнт ЗША Барак Абама[4].
Зноскі
| У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Anwar al-Awlaki(англ.)
Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу.
|