Ангел Іванавіч Багдановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ангел Іванавіч БАГДАНОВІЧ (2 (14) кастрычніка 1860, Гарадок, Віцебская губерня — 24 сакавіка (6 красавіка) 1907, Санкт-Пецярбург) — расійскі публіцыст, крытык, рэдактар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1880 вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. Падчас вучобы далучыўся да нарадавольскага руху, быў членам рэвалюцыйнага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. Гэта выклікала рэпрэсіі з боку ўладаў — яму не далі давучыцца ва ўн-це і саслалі ў Ніжні Ноўгарад (1883). Там пазнаёміўся з вядомым расійскім літаратарам У. Караленкам; супрацоўнічаў з шэрагам волжскіх выданняў. З 1887 жыў у Казані, быў адным з рэдактараў газеты 'Волжский вестникъ'. У 1893 разам з іншымі арганізаваў нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную партыю 'Народнае права'; напісаў яе праграмны дакумент, выдадзены ў выглядзе брашуры 'Надзённае пытанне' (1894). З 2-й паловы 1890-х г. на пазіцыях 'легальнага марксізму'. Выступаў супраць 'народніцкіх трафарэтаў' у літаратуры, найперш — ідэалізацыі вёскі. Працаваў у рэдакцыях часопіса 'Русское богатство' (18931894), 'Мир Божий' (18941906), дзе прапагандавалася ідэя адукацыі для шырокіх мас. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 час. 'Миръ божий' забаронены. У 1906 заснаваў час. 'Современный миръ', які рэдагаваў да канца жыцця.


Літ.:
  • Корнилович Э.А. Оружие публициста // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985. С. 19-30; ЭГБ, т. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 204. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9