Англасаксы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Саксонскі парадны шлем з Сатан-Ху.

Англасаксы — германскія плямёны саксаў, англаў, ютаў, фрэзаў і франкаў, якія пачалі перасяляцца на Брытанскія астравы (450?) пасля распаду Рымскай Імперыі. Англасаксы лічацца продкамі сучасных англічанаў. Гл. таксама: Белы дракон.

Перасяленне саксаў і англаў з тэрыторый сучаснага Шлезвіга-Гальштэйна і ютаў з Ютландыі пачалося ў 5 ст. Частка саксаў засталася на сваіх ранейшых тэрыторыях і (гл. Герцагства Саксонія) пашырала сваі ўладанні на поўдні і паўднёвым захадзе, некаторая частка англаў перасялілася пазней у паўночныя раёны сучанай Саксоніі-Анхальта. Канчаткі «-leben» і «-legen» ў назвах паселішчаў сведчаць аб іх заснаванні англамі. Асноўнай мэтай перасялення англаў і саксаў у Брытанію гісторыкі лічаць пошукі раманізаваным брытанскім насельніцтвам, пасля вываду апошніх рымскіх легіёнаў з Брытаніі (калі 410), абароны ад нападаў піктаў і шкотаў. Англы і саксы спачатку служылі раманізаванаму брытанскаму насельніцтву колішніх рымскіх правінцый на дагаворнай аснове (foederati), час ад часу ўздымалі паўстанні, і, нарэшце, падпарадкавалі сабе колішнія рымскія тэрыторыі ў заваяваннях пад кіраўніцтвам легендарных военачальнікаў Хенгіста і Хорса.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]