Англа-амерыканская вайна 1812-1814

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Англа-амерыканская вайна 1812-1814 гадоў
Push on, brave York volunteers.jpg
Бітва на Квінстанскіх вышынях
Дата 18 чэрвеня 181218 лютага 1815
Месца Амерыкана-канадская мяжа,
Чэсапіцкі заліў,
Мексіканскі заліў
Вынік Статус-кво; Генцкі дагавор
Cупраціўнікі
US flag 15 stars.svg ЗША

Пяць цывілізаваных плямёнаў:

Вялікабрытанія Брытанская імперыя

Алганкіны:

Камандуючыя
Джэймс Мэдзісан
Уінфілд Скот
Эндру Джэксан
Пушматаха
Роберт Джэнкінсан
Джордж Кокберн
Тэкумсэ
Ваенныя страты
2260 чалавек забіта

4505 атрымалі раненні
15000 памерлі ад хвароб[1]

1160 чалавек забіта

3679 атрымалі раненні
3321 памерлі ад хвароб

АНГЛА-АМЕРЫКАНСКАЯ ВАЙНА 1812—1814, у амерыканскай гістарыяграфіі вайна 1812, вайна між Вялікабрытаніяй і ЗША, якая вялася з 18 чэрвеня 1812 па снежань 1814. Таксама вядома як "Вайна містэра Мэдзісана" і "Другая вайна за незалежнасць".

Прычыны вайны[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі прычынамі вайны былі ўзмацненне ў пач. 19 ст. канкурэнцыі брытанскаму марскому гандлю з боку амерыканскага і рэакцыя Вялікабрытаніі (захоп амерыканскіх караблёў, якія вялі гандаль з Францыяй; захоп да 1810 Вялікабрытаніяй каля 4 тыс. натуралізаваных у ЗША маракоў, на думку брытанцаў — дэзерціраў) і палітыка экспансіі ЗША ў тагачасную брытанскую Канаду і рэакцыя Вялікабрытаніі (узбройванне Вялікабрытаніяй індзейцаў, якія нападалі на тагач. заходнюю мяжу ЗША). ЗША спынялі марскі гандаль з Еўропай ў 1807 і 1809. У пач. 1811 ЗША спынілі гандаль з Вялікабрытаніяй, фармальна ў адказ на кантроль брытанскім флотам амерыканскага марскога транспарту і гандлю з Еўропай.

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Не ведаючы, што брытанская блакада Францыі была знятая за 2 дні да таго, карыстаючыся абурэннем амерыканскага грамадства супраць брытанскай палітыкі на моры, а таксама не без разліку на лёгкую перамогу, Кангрэс ЗША абвясціў вайну Вялікабрытаніі 18.6.1812. Вялікабрытанія ў гэты час вяла вайну на іспанскім ТВД і на моры з Францыяй.

Гаспадарчыя вынікі пачатку вайны з ЗША для Вялікабрытаніі былі вельмі адчувальнымі. Ужо пасля спынення гандлю гадавы брытанскі экспарт у Паўночную Амерыку панізіўся з 11 да 2 млн. фунтаў стэрлінгаў, а тэкстыльная вытворчасць Брытаніі адчула вялікі недабор амерыканскай бавоўны; пасля пачатку вайны ў Манчэстэры працягвалі дзейнічаць толькі 6 тэкстыльных фабрык з 38, а заробкі ткачоў у Глазга панізіліся з 17 шыл. 6 пенсаў за тыдзень да 7 шыл. 6 пенсаў.

Вайна вялася з пераменным поспехам. Брытанскія войскі ўзялі Дэтройт 16 жніўня 1812. На працягу 1812 амерыканцам удалося дамагчыся пэўных поспехаў на моры: «Эсекс» захапіў «Алерта» 13 жніўня 1812, «Канстыт’юшн» патапіў «Гер’ера» 19 жніўня 1812, «Уосп» захапіў «Фроліка» 18 кастрычніка 1812, «Юнайтэд Стэйтс» перамог «Мацыдоніяна» каля Азорскіх а-воў 25 кастрычніка 1812, «Канстыт’юшн» перамог «Джаву» 29 снежня 1812.

Амерыканскі рачны флот перамог на возеры Эры 10 верасня 1813 (Гл. таксама: О. Х. Перы). Амерыканскія войскі перамаглі пад Тэмс (Антарыё) 5 кастрычніка 1813, але не змаглі ўвайсці ў Канаду. Гарады Ёрк (Таронта) і Буфала былі спалены. У Верхняй Канадзе амерыканскія войскі перамаглі пад Чып’ювай 5.7.1814.

Пасля перамогі саюзнікаў над Напалеонам (1814) у Еўропе вызваліліся значныя сілы брытанскіх войскаў, якія да таго часу атрымалі вялікі ваенны досвед у іспанскіх кампаніях пад кам. Велінгтана, частку з іх з Бардо паслалі ў Амерыку.

У жніўні 1814 брытанскія войскі (ген. Роберт Рос) высадзіліся ў зал. Чэсапік (Мэрыленд), перамаглі амерыканскія войскі 24 жніўня 1814, узялі Вашынгтон, спалілі ўсе публічныя будынкі (найперш, Капітолій і Белы дом). Апаўчэнне Мэрыленду спыніла іх далейшы наступ 12 верасня 1814, была адбіта брытанская атака з мора на Балтымар 13-14 верасня 1814 (Гл. таксама: "Зорна-палосны сцяг"). Амерыканскі флот перамог на возеры Шамплэйн 11 верасня 1814.

Паводле дамовы ў Генце (падпісана 24 снежня 1814) было адноўлена даваеннае тэрытарыяльнае становішча.

8 студзеня 1815 брытанскія войскі (каля 5300 чал.), якія не атрымалі звестак пра канец вайны, атакавалі амерыканскія ўмацаванні пад Новым Арлеанам. Брытанцы страцілі больш за 2000 чал., амерыканцы 71.

Цікавыя факты вайны 1812-14 гг[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы англійскі пісьменнік сэр Вальтэр Скот лічыў, што ледзь не патрапіў у амерыканскі палон, калі ў ліпені 1814 года знаходзіўся ў складзе навуковай экспедыцыі на Шэтлендскі і Аркнейскі архіпелаг:

"...лёс дазволіў нам мелькам убачыць удалечыні нешта падобнае на амерыканскі крэйсер. І такім чынам мы атрымалі магчымасць паразважаць, як бы мы выглядалі, калі б нас забралі ў палон і адвезлі ў Злучаныя Штаты."[2]

У асеннія і зімовыя месяцы 1812-13 гг. флот ЗША атрымаў шэраг перамог на магутным брытанскім флотам. Амерыканскі флот шырока карыстаўся тактыкай захопу брытанскіх караблёў ў Атлантычным акіяне і ў азначаны час захапіў 500 караблёў і ваенных і гандлёвых[3].

24 жніўня 1814 года брытанцы ажыццявілі рэйд на сталіцу ЗША Вашынгтон, спаліць прэзідэнтцкі палац, і прымусіць Мэдзісана збегчы ў Вірджынію[4]. Цікава, што назва "Белы дом" была дадзена рэзідэнцыі прэзідэнта Злучаных Штатаў менавіта пасля гэтага выпадка, бо сцены спаленага палаца перафарбавалі ў белы колер падчас рэканструкцыі.

Калі ішлі мірныя перамовы паміж ЗША і Вялікабрытаніяй, некаторыя палітычныя дзеячы штатаў Масачусэтс, Род Айлэнд, Канэктыкут, Вермонт і Нью Гемпшыр сабраліся у горадзе Гартфард (Канэктыкут) пратэставаць супрацйь працягу вайны з Брытаніяй. Дэлегацыя прадстаўнікоў Гартфардскага Сходу накіравалася ў Вашынгтон з патрабаваннямі ўнесці пэўныя папраўкі у Канстытуцыю ЗША дзеля абмежавання ўлады прэзідэнта. Але калі дэлегаты прыехалі, вайна ўжо скончылася і прадстаўнікі Гартфардскага Сходу былі запляманы абвінавачваннем у непаслухмянасці законам краіны[5].

Падчас усёй вайны штат Новая Англія паспяхова гандляваў з ворагам[5].

Значэнне вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны 1812-1814 (альбо 1815) гг. адносіны Вялікабрытаніі і ЗША паступова пачалі паляпшацца. ЗША адмовілася ад сваіх планаў па заваяванню Канады, а Вялікабрытанія - ад жадання вярнуць паўстаўшыя 13 калоній. Сучасныя саюзныя адносіны паміж гэтымі англамоўнымі дзяржавамі былі б, напэўна, нямагчымымі, калі б у снежні 1814 г. мірнае пагадненне не расставіла ўсе кропкі над "і".

Гл. таксама: Эдуард Пэкенхам.

Зноскі

  1. Hickey, Donald R (2006). Don’t Give Up the Ship! Myths of The War of 1812. Urbana: University of Illinois Press. ISBN 978-0-252-03179-3. p. 297
  2. Вальтер Скотт. Пират// Собрание сочинений в 8 томах, т.7, М.: "Правда", 1990, с.8
  3. An Outline of American History, p. 106
  4. An Outline of American History. Published by US Information Agency, p. 106
  5. 5,0 5,1 An Outline of American History. Published by US Information Agency, p. 107