Англа-дацкая вайна
| Англа-дацкая вайна | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Напалеонаўскія войны | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Cупраціўнікі | |||||||||||||
(з 1808 па 1810 і з 1812) |
(з 1810 па 1812) |
||||||||||||
| Рэвалюцыйныя і Напалеонаўскія войны | |
|---|---|
|
1-я кааліцыя • 2-я кааліцыя • 3-я кааліцыя • 4-я кааліцыя • Руска-турэцкая • Англа-дацкая • Англа-руская • Англа-турэцкая • Руска-шведская • Англа-шведская • Англа-іспанская • Неапалітанскія • Пірэнейскія • 5-я кааліцыя • Паход у Расію • 6-я кааліцыя • Сто дзён • Венскі кангрэс |
|
Англа-дацкая вайна 1807—1814 гадоў — вайна Вялікабрытаніі супраць Даніі. З'яўлялася часткай напалеонаўскіх войн.
У 1807 годзе Данія прыняла рашэнне далучыцца да кантынентальнай блакады. Імкнучыся прадухіліць гэта, Вялікабрытанія вырашыла здзейсніць прэвентыўны ўдар і накіравала свой флот да дацкіх берагоў. 16 жніўня 1807 года каля Капенгагена быў высаджаны дэсант. Дзеяннямі брытанскага флота і дэсанта сталіца Даніі была блакіравана. Пасля бязлітаснага артылерыйскага абстрэлу, 7 верасня гарнізон Капенгагена склаў зброю. Брытанцы захапілі ўвесь дацкі ваенны флот, але ўрад Даніі адмовіўся капітуліраваць і звярнулася за дапамогай да Францыі.
У канцы кастрычніка 1807 года быў складзены франка-дацкі ваенны саюз, і Данія афіцыйна далучылася да кантынентальнай блакады.
Толькі 4 лістапада 1807 года Англія афіцыйна абвясціла вайну Даніі. 7 лістапада вайну Англіі таксама абвясціла Расія, прымушаная да гэтага кроку ўмовамі Тыльзіцкага міру.
Рэальных ваенных дзеянняў паміж праціўнікамі не вялося. У 1808 годзе на баку Вялікабрытаніі ў вайну ўступіла Швецыя, але асноўныя падзеі разгарнуліся на ўсходзе, дзе падчас руска-шведскай вайны 1808—1809 гадоў шведы былі разгромлены рускімі войскамі.
Развязка вайны наступіла толькі ў 1814 годзе, калі павалілася напалеонаўская імперыя і Данія пазбавілася магутнага заступніка.
Па ўмовах Кільскага міру Данія прызнала сваю паразу і саступіла Швецыі Нарвегію, а Вялікабрытаніі — востраў Гельгаланд, захоплены брытанцамі яшчэ ў 1807 годзе. У цэлым англа-дацкая вайна адмоўна адбілася на эканамічным і палітычным становішчы Даніі.