Англічане

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Англічане
21 English people.png
1ы рад: Альфрэд Вялікі, Олівер Кромвель, Уільям Шэкспір, Майкл Пэйлін, Джарджыяна Кавендыш, Уолтэр Рэлі, Стынг,
2гі шэраг: Елізавета I, Бобі Мур, Маргарэт Тэтчэр, Дэвід Бэкхэм, Гаральд II Годвінсан, Кейт Уінслет, Чарльз Дзікенс,
3ці шэраг: Адрыян IV, Дэніэл Крэйг, Ісак Ньютан, Джордж Харысан, Джэйн Осцін, Дэйман Албарн, Джордж Стэфенсан
Саманазва

Englishmen

Сучасны арэал рассялення і колькасць

Усяго: 90 млн

Сцяг Англіі Англія 45,265,093 [1]

Flag of the United States.svg ЗША 27,516,394

Flag of Canada.svg Канада 6,570,015

Сцяг Аўстраліі Аўстралія 6,358,880

Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя 44,202 - 281,895

Мова

англійская мова

Рэлігія

англіканства

Расавы тып

еўрапеоіды

Паходжанне

германцы, кельты

Англіча́не (англ.: Englishmen, English people) — народ, якіе складае асноўнае насельніцтва Англіі. Сфармаваўся ў Сярэднявеччы на востраве Вялікабрытанія з германскіх плямёнаў англаў, саксаў, фрызаў і ютаў, а таксама асіміляванага імі кельцкага насельніцтвы вострава. У наш час англічан, якія разглядаюць сябе такімі, налічваецца 50 мільёнаў чалавек. Англійскае этнічнае паходжанне, улічваючы грамадзян ЗША, Канады, Аўстраліі і ПАР, маюць сёння ў свеце каля 110 мільёнаў чалавек.

Уласна англічане, асноўнае насельніцтва Вялікабрытаніі, налічвае 44,7 млн чалавек. Астатнія жывуць таксама ў Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі, ПАР, Індыі і г. д. Іх мова — брытанскі варыянт англійскай, дыялекты: усходні, паўночны, паўднёвы, заходні, кенцкі. Пісьменнасць на аснове лацініцы. У старажытнасці выкарыстоўвалася рунічная пісьменнасць. Вернікі — пераважна пратэстанты-англікане, а таксама метадысты, каталікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Англійскі народ склаўся ў выніку змешвання і працяглай асіміляцыі разнастайных этнічных элементаў. Аднымі з найстаражытнейшых жыхароў Брытанскіх астравоў былі кельцкія плямёны (брыты і інш.), якія пасяліліся тут каля сярэдзіны I тыс. да н.э. У V—VI стст. н.э. на астравы перасяліліся з мацерыка германскія плямёны — англы, саксы, юты. Яны часткова асімілявалі кельтаў і адціснулі іх у горы Шатландыі, Уэльса і Корнуала. Народнасць англасаксаў, якая склалася ў VII—X стст. на аснове германскіх і кельцкіх плямёнаў, падверглася значнаму ўплыву скандынаваў (данаў, нарвежцаў), якія заваявалі ў VIII—IX стст. некаторыя раёны Англіі. Найбольш важная падзея ў этнічнай гісторыі англічан — Нармандскае заваяванне Англіі 1066 г. Пануючае становішча ў краіне занялі франка-нармандскія бароны; французская мова стала афіцыйнай мовай, хоць народ працягваў гаварыць на сваёй англасаксонскай мове. Паступова (да XIII—XIV стст.) англасаксы і нарманы зліліся ў адзіную англійскую нацыянальную агульнасць. У XVI ст. складаецца агульнаанглійская гутарковая і літаратурная мова. Англійская буржуазная рэвалюцыя XVII стагоддзя завяршыла галоўным чынам працэс фарміравання англійскай нацыі. У XVII—XIX стст. шматлікія англічане перасяліліся ў захопленыя Англіяй калоніі і сталі адным з галоўных кампанентаў у фарміраванні шэрагу нацый — амерыканцаў ЗША, англаканадцаў, аўстралійцаў, новазеландцаў.

Побыт[правіць | правіць зыходнік]

90 % англічан жыве ў гарадах. Сем'і нуклеарныя; шмат бяздзетных пар. Насельніцтва засяроджана ў сямі найбуйнейшых канурбацыях, найбуйнейшая з якіх — Вялікі Лондан (каля 7 млн чалавек). Планіроўка гарадоў часцей за ўсё — радыяльная, у цэнтры — плошча і сабор. Вельмі характэрны гатычныя саборы.

Сельскія паселішчы бываюць двух тыпаў — вёскі на ўсходзе і хутары або фермы на захадзе. Дахі хат звычайна высокія, двухсхільныя, стромкія, з чарапіцы або шыферу. Дамы — каркасныя, з каменя, галькі, вапняковых пліт, пазнейшы тып хат — з цэглы.

Характэрна малапавярховае будаўніцтва, вертыкальнае размяшчэнне кватэр (на двух паверхах).

У англійскай архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў прыкметны галандскі ўплыў. Да гэтага часу, у сілу закаранелага кансерватызму англічан, вельмі доўга трымалася готыка.

Адзежа[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны англійскі касцюм склаўся ў XIX стагоддзі. Для яго характэрны строгасць і прастата ліній, мяккія і спакойныя тоны. Тып англійскага касцюма паўплываў на фарміраванне агульнаеўрапейскага мужчынскага касцюма. Цяпер папулярна спартыўная адзежа. Захоўваюцца сярэднявечныя элементы ў адзежы ў суддзяў, гвардзейцаў, студэнтаў, парламентарыяў.

Ежа[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйная ежа — мясная (ростбіф, біфштэкс, бекон, рыбныя стравы). Таксама папулярныя пудынгі (яны могуць быць з розных прадуктаў) і аўсянка.

Імёны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Майол Э., Милстед Д. Эти странные англичане = The Xenophobic Guide to the English — М.: Эгмонт Россия Лтд, 2001. — 72 с. — ISBN 5-85044-301-0.