Ангідрыт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ангідры́т — мінерал, сульфат кальцыю хімічны склад Ca[SO4] (сугучна: ангідрыд).
Сіметрыя крышталяў рамбічная. Колер белы, светла-шэры, блакітнаваты, чырванаваты. Бляск шкляністы. Цвёрдасць 3—3,5; шчыльнасць 2800 — 3000 кг/м³. У прысутнасці вады на паветры адбываецца гідратацыя з пераходам у гіпс і павелічэннем аб’ёму да 30 %. Асноўная маса ангідрыта ўтвараецца асадкавым шляхам.
Выкарыстоўваецца як угнаенне, у вытворчасці вяжучых матэрыялаў, як матэрыял у выяўленчым мастацтве.