Андаманскае мора

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
LocationAndamanSea.png

Андаманскае мора, паўзамкнёнае мора Індыйскага акіяна, паміж паўастравамі Індакітай і Малака, востравам Суматра, ланцугом Андаманскіх і Нікабарскіх астравоў.

  • плошча мора каля 602 тыс. км²
  • аб’ём вады складае каля 660 тыс км³
  • сярэдняя глыбіня 1 043 м
  • максімальная глыбіня 4 507 м
  • салёнасць ад 20 да 34,5‰

Клімат трапічны, вільготны, мусонны. Ападкі складаюць болей 3 000 мм у год. Тэмпература вады складае ад 26°C да 30°C. Прылівы ў затоках даходзяць да 7,2м. Вядзецца актыўная лоўля тунца. У мора ўпадаюць наступныя рэкі: Іравадзі і Салуін. Асноўныя парты: Рангун, Пенанг, Пхукет і Белаван.

У снежні 2004 года ў моры адбылося землетрасенне, якое выклікала моцнае цунамі.