Анда Хіросігэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Анда Хіросігэ

Анда Хіросігэ (1787 або 1797, Токіа-12 кастрычніка 1858) — японскі графік; буйнейшы прадстаўнік укіё-э. Ствараў каляровыя дрэварыты, распрацаваў новы для японскага мастацтва тып камернага пейзажа, прасякнутага тонкім лірычным пачуццём: серыі "10 відаў Усходняй сталіцы" (1827), "53 станцыі дарогі Такайда" (1833-34), "Больш 60 відаў правінцый" (1852-56), "36 відаў гары Фудзі" (1854-58), "100 відаў Эда" (1856-58).

У творах віртуозна выкарыстоўваў тэхнікі ціснення і расцяжкі колеравых плям для перадачы эфектаў снегу, дажджу, туману і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.