Анджэй Дуда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анджай Дуда)
Анджэй Дуда
польск.: Andrzej Duda
Сцяг6-ы Прэзідэнт Польшчы Сцяг
з 6 жніўня 2015
Папярэднік Браніслаў Камароўскі

Нараджэнне 16 мая 1972(1972-05-16)[1][2][…] (51 год)
Імя пры нараджэнні польск.: Andrzej Sebastian Duda
Бацька Ян Тадэвуш Дуда[d]
Маці Яніна Мілеўская-Дуда[d]
Жонка Агата Дуда[d]
Дзеці дачка Кінга Дуда
Веравызнанне Хрысціянства (каталіцтва)
Партыя
Адукацыя Ягелонскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук і доктарская ступень[d][4] (24 студзеня 2005)
Дзейнасць палітык, юрыст, выкладчык універсітэта, адвакат
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3] і адміністрацыйнае права[d][3]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Gold Olympic Order Grand cross of the Order of the White Lion кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа Grand Cross with Collar of the Order of the Three Stars ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
ордэн «Стара планіна» Вялікая стужка ордэна Леапольда I Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Белага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы Grand Cross with collar of the Order of Vytautas the Great Вялікі крыж ордэна Збавіцеля Вялікі крыж ордэна Заслуг
Сайт andrzejduda.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́нджэй Ду́да (польск.: Andrzej Duda ; нар. 16 мая 1972, Кракаў) — польскі палітык. Прэзідэнт Польшчы з 2015 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 мая 1972 года ў сям’і прафесараў Горна-Гутнічай Акадэміі ў Кракаве пры Польскай Народнай Рэспубліцы. Бацькі Анджэя — Ян Дуда і Яніна Мілеўская-Дуда.

Да 1990 года працаваў інструктарам скаўцкага руху. У 1996 годзе скончыў факультэт права і адміністрацыі Ягелонскага ўніверсітэта. З 1997 да 2005 года быў асістэнтам на юрыдычным факультэце Ягелонскага ўніверсітэта, а ў 2005 годзе атрымаў доктарскую навуковую ступень. Таксама ў 2005 годзе заснаваў уласную адвакацкую канцылярыю.

У 2005 годзе звязаўся з партыяй «Права і справядлівасць», першапачаткова як дарадчык парламенцкага клуба партыі, а ў 2006 годзе быў пакліканы міністрам юстыцыі Збігневам Зёбрам на пасаду падсакратара ў міністэрстве. На парламенцкіх выбарах 2007 года не быў абраны ў Сейм. З 2008 да 2010 года служыў падсакратаром у канцылярыі прэзідэнта Леха Качыньскага. З 2011 года — дэпутат польскага Сейма ад партыі «Права і справядлівасць», з 2014 года — дэпутат Еўрапейскага парламента ад гэтай партыі.

10 мая 2015 года на выбарах прэзідэнта Польшчы набраў найбольшую колькасць галасоў (34,76 %) і выйшаў у другі тур разам з дзеючым Прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім. 24 мая 2015 года быў абраны Прэзідэнтам Польшчы, атрымаўшы перамогу ў другім туры выбараў[6].

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года з невялікай перавагай у другім туры перамог мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага і быў пераабраны на другі прэзідэнцкі тэрмін.

У 2021 годзе прыехаў на Беласточчыну на запрашэнне дзеячаў беларускіх грамадскіх арганізацый. У час візіту Прэзідэнт Дуда наведаў вёску Заляшаны, дзе аддаў даніну павагі жыхарам-беларусам, забітым у 1946 годзе жаўнерамі польскага падпольнага падраздзялення Рамуальда Райса «Бурага»[7].

Зноскі

  1. а б в http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/posel.xsp?id=077
  2. Andrzej Duda // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Polish Science Праверана 5 мая 2023.
  5. http://www.prezydent.pl/prezydent/biografia-andrzeja-dudy/
  6. Анджэй Дуда выйграў прэзідэнцкія выбары ў Польшчы(недаступная спасылка)
  7. polskieradio.pl

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]