Анджэй Вайда
| Анджэй Вайда Andrzej Wajda |
|||||||||||||
| Анджэй Вайда, 2008 | |||||||||||||
| Дата нараджэння: | 6 сакавіка 1926 (86 гадоў) | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: | Сувалкі, Беластоцкае ваяводства, Польшча | ||||||||||||
| Грамадзянства: | |||||||||||||
| Прафесія: | кінарэжысёр сцэнарыст |
||||||||||||
| Кар'ера: | 1950 — цяпер. час | ||||||||||||
| IMDb: | ID 0906667 | ||||||||||||
| Узнагароды: |
|
||||||||||||
А́нджэй Ва́йда (польск.: Andrzej Wajda; нарадзіўся 6 сакавіка 1926) — выбітны польскі тэатральны дзеяч і кінарэжысёр, лаўрэат прэстыжных кінаўзнагарод, у тым ліку «Оскара» і «Пальмавай галіны» ў Канах, палітык і грамадскі дзеяч, кавалер найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў шэрагу краін — Польшчы, Японіі, Балгарыі, Францыі, сябра французскай кінаакадэміі, абраны на месца памерлага Федэрыка Феліні. Вайда зняў каля 40 фільмаў, некаторыя з якіх сталі класікай сусветнага кіно.
[правіць] Біяграфія
Вайда нарадзіўся ў Сувалках у сям’і афіцэра польскага войска і настаўніцы. Сам сябе ён называе «інтэлігентам у другім пакаленні» і ганарыцца тым, што яшчэ яго бацька быў сынам селяніна з-пад Кракава. Бацьку ў 1939 годзе забралі ў палон «СССР» і забілі ў Катыні. У часе вайны Анджэй Вайда жыў у Кракаве і працаваў у майстэрні свайго дзядзькі. Дзядзька хаваў у сваёй хаце яўрэяў, так што будучы рэжысёр мог у кожны момант загінуць, калі б пра гэта даведаліся акупанты. Вайда кажа, што менавіта тады добра зразумеў, што такое цяжкая фізічная праца і потым, калі здымаў свае знакамітыя фільмы, сярод якіх «Чалавек з мармуру», прысвечаны лёсу рабочага, дык добра ведаў, што робіць.
Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Вайда пайшоў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію мастацтваў імя Яна Матэйкі, бо, маючы здольнасці да малявання, хацеў стаць мастаком. Пасля трох гадоў навучання ў кракаўскай акадэміі мастацтваў Вайда зразумеў, што гэта не тое, чым ён хацеў займацца і тады, выпадкова пабачыўшы аб’яву аб прыёме студэнтаў у Школу кіно ў Лодзі, вырашыў пайсці туды.
Фільм Анджэя Вайды «Чалавек з мармуру» быў зняты ў 1977 годзе і стаў адным з найбольш значных фільмаў у польскай гісторыі. Галоўны герой стужкі — а падзеі адбываюцца ў 1950-я гады — муляр Матэвуш Біркут, якога малады кінадакументаліст разам з партыйным кіраўніком адной з ударных будоўляў вырашылі выкарыстаць, каб ўсталяваць новы рэкорд у хуткасці кладкі цэглы. Дакументаліст атрымлівае добры матэрыял, а кіраўнік будоўлі — прасоўваецца далей па партыйнай лесвіцы, абодва — пахвалу партыйнага начальства. Для гэтага абраны менавіта Біркут — разам з памочнікамі ён, натуральна пад наглядам спецслужб, павінен пакласці 30 тысяч цаглінаў цягам адной змены…
У 1980-х Анджэй Вайда стаў удзельнічаць у грамадскай і апазіцыйнай дзейнасці. У 1981 годзе ён стаў чальцом камітэту дарадцаў пры Леху Валенсе, а пазней ад «Салідарнасці» балатаваўся ў Сенат, выйграў выбары. Але калі паглядзець на фільмаграфію Вайды дык складаецца ўражанне, што палітычная дзейнасць не перашкаджала яму працягваць здымаць кіно, прычым у часы супрацоўніцтва з Валенсам — у 1981 годзе ён здымае слыннага «Чалавека з жалеза», а ў часе сенатарства ў 1990 годзе яшчэ больш знаны фільм «Корчак», які называюць адным з найбольш важных еўрапейскіх фільмаў аб Халакосце — вынішчэнні яўрэяў нацыстамі.
Калі Анджэй Вайда атрымаў «Оскара» за ўнёсак у кінамастацтва, ў кароткай прамове ён сказаў: «Ladies and Gentlemen! Я буду гаварыць па-польску, бо хачу сказаць тое, што думаю, а думаю заўсёды па-польску. Прымаю гэтую ўзнагароду як выраз прызнання не толькі для мяне, але і для ўсяго польскага кіно. Тэмамі шмат якіх з нашых фільмаў былі жахі нацызму, няшчасці, якія нясе камунізм. Таму цяпер я хачу падзякаваць амерыканскім сябрам Польшчы і маім землякам, якім нашая краіна абавязаная сваім вяртаннем ў сям'ю дэмакратычных народаў, да заходняй цывілізацыі. Я вельмі хачу, каб адзіным агнём, з якім сутыкаецца чалавек, быў агонь вялікіх пачуццяў — кахання, удзячнасці і салідарнасці».
2 красавіка 2000 года Анджэй Вайда перадаў статуэтку «Оскара» «на ўсе часы» ў музей Ягелонскага ўніверсітэта што ў Кракаве. Ці не было шкада? Тым больш што раней, Вайда аддаў у гэты музей сваю «Пальмавую галінку» з Канаў і «Залатога льва» з Венецыі.
У лютым 2006 году Анджэй Вайда пачне здымаць фільм пра Катынь. Гэты фільм, да здымкаў якога рэжысёр рыхтаваўся шмат гадоў, спрабуючы знайсці адпаведны сцэнар, мае для яго і асабістае значэнне — у Катыні каты з НКВД расстралялі яго бацьку, палоннага польскага афіцэра.
[правіць] Выбраная фільмаграфія
Выбраная фільмаграфія (арыгінальныя назвы на польскай мове):
- Pokolenie (1954)
- Kanał (1957)
- Popiół i diament (1958)
- Lotna (1959)
- Niewinnni czarodzieje (1960)
- Wszystko na sprzedaż (1968)
- Polowanie na muchy (1969)
- Brzezina (1970)
- Krajobraz po bitwie (1970)
- Wesele (1972
- Ziemia obiecana (1974)
- Smuga cienia (1976)
- Bez znieczulenia (1978)
- Człowiek z marmuru (1977)
- Panny z Wilka' (1979)
- Z biegiem lat, z biegiem dni... (1980)
- Człowiek z żelaza (1981 (Залатая пальма Канскага фэстывалю)
- Danton (1982)
- Eine Liebe in Deutschland (1983)
- Kronika wypadków miłosnych (1985)
- Korczak (1990)
- Pierścionek z orłem w koronie (1992)
- Nastazja (1994)
- Wielki tydzień (1995)
- Panna Nikt (1996)
- Pan Tadeusz (1999)
- Wyrok na Franciszka Kłosa (2000)
- Zemsta (2002)
- Jan Nowak Jeziorański. Kurier z Warszawy. 60 lat później 1944-2004 (2004)
- Solidarność, Solidarność... (2005)
- Katyń (2007)
[правіць] Спасылкі
- Асобы
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Сувалкі
- Кінарэжысёры паводле алфавіту
- Кінарэжысёры Польшчы
- Сцэнарысты паводле алфавіту
- Сцэнарысты Польшчы
- Кавалеры ордэна Белага арла
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
- Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы, Расія
- Камандоры ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Трох зорак
- Фільмы Анджэя Вайда
- Катынскі растрэл
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведз»
- Лаўрэаты прэміі «Сезар»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі Кіёта
