Анджэй Лепер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Andrzej Lepper.jpg

Анджэй Збігнеў Лепер (польск.: Andrzej Zbigniew Lepper; [ˈandʐɛj ˈzbʲigɲɛf ˈlɛp:ɛr]; 13 чэрвеня 1954, Ставенцына, Паморскае ваяводства — 5 жніўня 2011, Варшава) — польскі палітык, заснавальнік і лідар партыі «Самаабарона», віцэ-прэм'ер і міністр сельскай гаспадаркі ў 2006-2007.

Займаўся сельскай гаспадаркай, але ў канцы 80-х — пачатку 90-х фінансавае становішча значна пагоршылася, і Лепер узначаліў сялянскія дэманстрацыі супраць пагаршэння ўмоў жыцця і гаспарадання. У 1989 годзе заснаваў прафсаюз «Самаабарона», а ў 1992 годзе — аднайменную партыю папулісцкай скіраванасці. У 1995, 2000, 2005 і 2010 удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, у 2005 годзе заняў трэцяе месца (атрымаў 2 259 094 ці 15,11% галасоў). У 2001-2007 — дэпутат Сейма. У 2006 годзе ўвайшоў у кансерватыўную кіруючую кааліцыю братоў Качыньскіх, займаў пасаду віцэ-прэм'ера і міністра сельскай гаспадаркі, аднак праз год кааліцыя развалілася. У 2007 годзе не быў пераабраны ў Сейм.

Павесіўся 5 жніўня 2011 года ў варшаўскім офісе партыі[1].

Зноскі