Анджэла Паліцыяна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Анджэла Паліцыяна з адным з сыноў Ларэнца Медычы, у якіх быў настаўнікам

Анджэла Амбраджыні, больш вядомы пад празваннем ПАЛІЦЫЯНА (італ.: Poliziano, лац.: Politianus, 14 ліпеня 145424 верасня 1494) — італьянскі класічны філолаг і паэт эпохі Адраджэння.

Нарадзіўся ў Мантэпульчана ў Таскане. Ад лацінскай формы назвы Мантэпульчана, Mons Politianus, і ўтворанае празванне Паліцыяна. Яшчэ падлеткам выявіў моцныя здольнасці да класічных моў, а ва ўзросце 18 год падрыхтаваў новую рэдакцыю вершаў Катула.

Ларэнца Медычы узяў Паліцыяна ў настаўнікі да сваіх дзяцей і дапамог яму атрымаць месца у Фларэнтыйскім Універсітэце.