Андраш III

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Андраш III
III.András
III Andras Thuroczy.jpg
Андраш III, кароль Венгрыі
Кароль Венгрыі
13 ліпеня 1290 — 14 студзеня 1301
Папярэднік: Ласла IV Кун
Пераемнік: Ласла V
 
Нараджэнне: 1265({{padleft:1265|4|0}})
Венецыя
Смерць: 14 студзеня 1301({{padleft:1301|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:14|2|0}})
Буда
Род: Арпады
Бацька: Стэфан Постум, герцаг Славоніі
Жонка: 1.Fennena Kujavia
2.Агнэса Аўстрыйская

Андраш III (венг.: III.András, славацк.: Ondrej III, харв.: Andrija III, памёр у 14 студзеня 1301) — апошні кароль Венгрыі з 13 ліпеня 1290 года з дынастыі Арпадаў.

Пасля смерці 10 ліпеня Ласла IV Куна галоўная галіна дынастыі Арпадаў спынілася. Андраш III, унук Андраша II, сын яго пасмяротнага сына Стэфана Постума, герцага Славоніі, які меў больш за ўсіх правоў на венгерскі прастол, быў каранаваны. Імператар Рудольф I лічыў Венгрыю часткай Свяшчэннай Рымскай Імперыі і высунуў на венгерскі прастол герцага Альберта Аўстрыйскага. Аднак ужо праз год ён адмовіўся ад сваіх амбіцый і ў жніўні 1291 года заключыў мірны дагавор з Венгрыяй, наўзамен міру Андраш III абавязаўся разбурыць некалькі дробных крэпасцей на мяжы Венгрыі з аўстрыйскім герцагствам.

Увесь перыяд кіравання Андраша III прайшоў у барацьбе за ўладу з прадстаўнікамі венгерскай знаці, якая аспрэчвала законнасць яго абрання.