Андрэа Мантэнья
| Андрэа Мантэнья | |
Аўтапартрэт (крайні справа) з жонкай (крайняя злева) на палатне «Прынясенне ў храм», 1465-1466, Берлінская карцінная галерэя |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Andrea Mantegna |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: | |
| Вучоба: | |
| Стыль: | |
| Вядомыя працы: | |
| Уплыў на: | |
Андрэа Мантэнья (іт. Andrea Mantegna, каля 1431, Ізола-ды-Картура, Венета — 13 верасня 1506, Мантуя) — італьянскі мастак, прадстаўнік Падуанскі школы жывапісу. У адрозненне ад большасці іншых класікаў італьянскага Рэнесансу, пісаў у жорсткай і рэзкай манеры.
Біяграфія [правіць]
Мантэнья нарадзіўся каля 1431 г. у італьянскім мястэчку Ізола-ды-Картура блізу Венецыі, у сям'і дрывасека. У 1441 г. быў усыноўлены мастаком Франчэска Скварчонэ. Вучыўся выяўленчаму мастацтву, а таксама латыні ў Скварчонэ, у 1445 г. быў запісаны ў цэх жывапісцаў Падуі.
Ва ўзросце 17 гадоў Мантэнья ў судзе дамогся незалежнасці ад Скварчонэ і з тых часоў працаваў як самастойны мастак. У маладосці выпрабаваў ўплыў фларэнтыйскай школы, у прыватнасці Данатэла.
У 1453 г. Мантэнья ажаніўся з дачкой Джакапа Беліні Ніколосіяй (Нікалаз). У 1460 г. ён становіцца прыдворным мастаком у герцагаў Ганзага.
Мантэнья памёр 13 верасня 1506 г. ў Мантуі.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Kristeller P., A. Mantegna, B. — Lpz., 1902;
- Fiocco G., Mantegna, Mil., 1937;
- Tietze-Conrat E., Mantegna, L., 1955;
- Paccagnini G., Andrea Mantegna, Mil., 1961.
- Janson, H.W., Janson, Anthony F.History of Art. Harry N. Abrams, Inc., Publishers. 6 edition. January 1, 2005. ISBN 0-13-182895-9
- Знамеровская Т. П. Андреа Мантенья — Л., 1961. (руск.)
- Лазарев В. Н. Старые итальянские мастера — М., 1972. (руск.)
Спасылкі [правіць]
- Мантэнья Андрэа. Карціны і біяграфія
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэа Мантэнья
| Гэта пачатак артыкула пра дзеяча мастацтва. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |