Андрэа Пізана

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Стварэнне Адама, барэльеф кампанілы Джота, Опера-дэль-Дуома, Фларэнцыя

Андрэа Пізана, сапраўднае імя Андрэа дэ Пантэдэра (іт. Andrea Pisano, Andrea da Pontedera каля 1290, Пантэдэра-1348/49, Арв'ета) — італьянскі архітэктар, скульптар, ювелір.

Біяграфія і творы[правіць | правіць зыходнік]

Андрэа Пізана нарадзіўся каля 1290. Па некаторых звестках, навучаўся ў Пізе. Па яго чарцяжах былі збудаваныя замак Скарперыя ў Муджэла, ля падножжа Апенінскі гор, баптыстэрый у Пістоі і некаторыя будынкі ў Фларэнцыі; яму ж прыпісваюць чарцёж арсенала ў Венецыі. Працаваў над упрыгожваннем сабора ў Арв'ета. Пазалочаныя бронзавыя дзверы для фларэнтыйскай базілікі Санта-Крочэ - адзін з першых буйных заказаў, выкананых Пізана (1330-1336). Яны ўпрыгожаны 28 барэльефамі, са сцэнамі з жыцця Іаана Хрысціцеля і малюнкамі парокаў і дабрадзей. Першапачаткова дзверы знаходзіліся насупраць сабора, у цяперашні час - у паўднёвым партале баптыстэрыя. Арганізатар буйной скульптурнай майстэрні ў Фларэнцыі. Атрымаў фларэнтыйскае грамадзянства. Разам з Джота працаваў над упрыгожваннем кампанілы фларэнтыйскага сабора. Мармуровыя рэльефы ніжняга яруса выкананы ім па малюнках Джота. Каля 1340 прызначаны галоўным майстрам сабора. Архітэктар будынка для кліру (не захаваўся), працягнуў пачатае Джота будаўніцтва кампанілы. З'ехаў у Пізу ў 1343 годзе. У Арв'ета ў 1347 годзе прызначаны галоўным майстрам сабора. Памёр падчас чумы 1348.

Литаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • G.Vasari, Vite. Edizione Giuntina, 1568. Milano, 1942
  • Ilaria Toesca, Andrea e Nino Pisani, Firenze, Sansoni, 1950.
  • M. Burresi,"Andrea, Nino e Tommaso scultori pisani,in "Pisa 1983", catalogo della mostra "Andrea, Nino e Tommaso scultori pisani", a cura di M. Burresi, Milano, Electa, 1983, con appendice documentaria a cura di M.Cataldi e M.Ratti
  • Gert Kreytenberg, Andrea Pisano und die toskanische Skulptur des 14. Jahrhunderts, München, Bruckmann, 1984.
  • Anita Fiderer Moskowitz, The sculpture of Andrea and Nino Pisano, Cambridge, Cambridge University Press, 1986.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]