Андрэа дэль Верок'ё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Андрэа дэль Верок'ё
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Andrea di Michele Cioni

Дата нараджэння:

1435(1435)

Месца нараджэння:

Фларэнцыя

Дата смерці:

1488(1488)

Месца смерці:

Венецыя

Уплыў на:

Леанарда да Вінчы

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Андрэа дэль Верок'ё, Мадонна

Андрэа дэль Верок'ё (італ.: Andrea del Verrocchio, сапраўднае імя італ.: Andrea di Michele Cioni — Андрэа ды Мікеле Чоні; 1435 ці 1436, Фларэнцыя — 7 кастрычніка 1488) — італьянскі скульптар, жывапісец і ювелір ранняга Адраджэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў ювеліра Верок'ё, імя якога ўзяў сабе. Зазнаў уплыў Дэзідэрыа да Сетыньяна(руск.) бел. і А. Палаёла(руск.) бел.. Майстэрня Верок'ё ў Фларэнцыі была цэнтрам мастацкага жыцця.

У эпоху Ранняга Адраджэння мастакі працавалі амаль выключна па заказах. Вось чаму ў гэты час і была гэтакай вялікай роля мецэнатаў. Гэтая практыка асабліва распаўсюдзілася ў Фларэнцыі XVстагоддзя, дзе мастацкія майстэрні ажыццяўлялі любыя пажаданнi заступнікаў (вытворчасць посуду, архітэктурныя праекты і многае іншае). Вучань, які жадаў стаць мастаком, спачатку паступаў чаляднікам да майстра і толькі пасля шасці гадоў навучання мог заснаваць ўласную майстэрню. Андрэа дэль Верок'ё спецыялізаваўся на скульптуры, але часам звяртаўся і да жывапісу. З яго майстэрні выйшлі Леанарда да Вінчы, П. Перуджына і Сандра Бацічэлі.

Верок'ё славіўся непераўзыдзеным дэкаратарам і рэжысёрам прыдворных святкаванняў. Гэтыя практычныя навыкі, успрынятыя ад настаўніка, спатрэбіліся Леанарда ў будучыні.

У 1482 г. Верок'ё з'ехаў у Венецыю для працы над коннай статуяй кандацьера Барталамеа Калеоне. Мастак памёр там у 1488, не завяршыўшы распачатую статую(італ.) бел..

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выканаў шэраг твораў на заказ сям'і Медычы (надмагілле Джавані і П'ера Медычы(руск.) бел., 1472; статуя «Давыд(італ.) бел.», 1473-75; «Дама з кветкамі(італ.) бел.», бюст Джуліяна Медычы, абедзве каля 1475), якія вылучаюцца арыстакратычнай вытанчанасцю, крохкай гармоніяй ліній і аб'ёмаў. Аўтар кампазіцыі «Нявер'е Фамы» (1476-83) на фасадзе будынка Арсанмікеле ў Фларэнцыі, помніка кандацьеру Б. Калеоне(руск.) бел. (1479-83) у Венецыі. Жывапіс Верок'ё вызначаецца дакладнасцю малюнка, дасканалай мадэліроўкай формаў, панарамнасцю пейзнажных фонаў («Мадонна», каля 1470; «Хрышчэнне(руск.) бел.», пасля 1470, у сааўтарстве з Леанарда да Вінчы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]