Андрэа дэль Кастаньё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Андрэа дэль Кастаньё
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Andrea di Bartolodi Bargilla

Дата нараджэння:

1423(1423)

Дата смерці:

1457(1457)

Месца смерці:

Фларэнцыя

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Андрэа дэль Кастаньё(італ. Andrea del Castagno, 1423-1457, Фларэнцыя) — італьянскі мастак.

Нарадзіўся У 1423 годзе ў вёсцы Кастанья. Калі яму было 8 гадоў, ад выпадковага пажару згарэў яго дом, у агні загінуў яго бацька. Магчыма, міжвольным вінаватым гэтага пажару быў сам Андрэа, бо пасля на адной з сваіх прац ён адлюстраваў сябе ў вобразе святога Юльяна Гасціннага, які каецца ў забойстве бацькi.

Сапраўднае імя - Андрэа дзі Барталодзі Барджыла (Andrea di Bartolodi Bargilla). У маладосці распісваў фрэску Казімы Медычы (павешанага падчас бунту) у Palazzo del Podestà ў Венецыі. У 1442 распісваў фрэску ў Святым Захарыі, на якой разам з Франчэска дзі Фаенцы паставіў подпіс і дату.

Першымі значнымі працамі былі «Тайная вячэра» ў трапезнай манастыра св. Апалонія і тры сцэны «Пакуты Хрыста» (цяпер знаходзяцца ў музеі Кастанья, Фларэнцыя).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.153-154