Андрэй Ігаравіч Горбач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Горбач
Поўнае імя Андрэй Ігаравіч Горбач
Нарадзіўся 20 мая 1985(1985-05-20)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Беларусь Нёман (Масты) 37 (3)
2003—2005 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 3 (0)
2005—2011 Беларусь Нёман (Гродна) 116 (9)
2012—2013 Беларусь Дняпро (Магілёў) 48 (2)
2014 Беларусь Слуцк 19 (1)
2015—2019 Беларусь Нёман (Гродна) 76 (2)
2021 Беларусь ЖКГ (Гродна) 8 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 чэрвеня 2022.

Андрэй Горбач (нар. 20 мая 1985, Масты) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мастоўскім «Нёмане», дзе выступаў на пазіцыі нападніка. Потым гуляў за дубль БАТЭ. З 2005 года выступаў за гродзенскі «Нёман», дзе паступова стаў іграком асновы. Тады ж перакваліфікаваўся ў абаронцу.

У пачатку 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро». Дапамог клубу выйграць Першую лігу, а ў сезоне 2013 выступаў у асноўным складзе ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[2]. У слуцкім клубе пераважна выхадзіў на замену. У чэрвені і ў кастрычніку-лістападзе 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[3].

У лютым 2015 года пасля прагляду зноў стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[4]. У складзе «Нёмана» зноў стаў часам выкарыстоўвацца ў якасці нападніка. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі[5], а ў лютым 2017 года падпісаў новае пагадненне на адзін год[6]. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, звычайна выхадзіў на замену ў канцы матча, толькі ў канцы сезона стаў пачынаць сезон у старце. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[7].

Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, пазней стаў гуляць за дубль. У канцы сезона пачаў гуляць і ў асноўнай камандзе. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі на 2019 год[8]. У першай палове сезона 2019 трывала гуляў у асноўным складзе, пазней страціў месца на полі. У лютым 2020 года стала вядома, што абаронца завяршыў кар’еру і будзе працаваць у структуры «Нёмана»[9].

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў у Другой лізе за гродзенскі ЖКГ.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]