Андрэй Альгердавіч
| Андрэй Альгердавіч | ||
| Рускае войска сустракае літоўскіх саюзнікаў - князёў Андрэя Альгердавіча Полацкага і Дзмітрыя Альгердавіча Бранскага | ||
|
||
|---|---|---|
| 1341 — 1348 | ||
| 1377 — 1385 | ||
| Папярэднік: | Мацвей Пскоўскі | |
| Пераемнік: | Іван Андрэевіч | |
| 1394 — 1399 | ||
| Папярэднік: | Іван Андрэевіч | |
| Пераемнік: | — | |
|
||
| 1342 — 1377 | ||
| Папярэднік: | Нарымонт Гедзімінавіч | |
| Пераемнік: | Скіргайла | |
| 1381 — 1387 | ||
| Папярэднік: | Скіргайла | |
| Пераемнік: | Скіргайла | |
| 1393 — 1399 | ||
| Папярэднік: | Скіргайла | |
|
||
| 1386 — 1399 | ||
| Папярэднік: | Скіргайла | |
| Нараджэнне: | каля 1320 | |
| Смерць: | 12 жніўня 1399 Ворскла |
|
| Дынастыя: | Гедзімінавічы | |
| Бацька: | Альгерд | |
| Маці: | Марыя Яраслаўна Віцебская | |
| Дзеці: | сыны: Міхаіл, Сямён, Іван і Фёдар | |
Андрэ́й Альге́рдавіч, Андрэй Полацкі (да прыняцця хрысціянства Вінгальт[1]; каля 1320 — 12 жніўня 1399) — князь пскоўскі, князь полацкі (1348—1387) і князь трубчэўскі, некаторы час вялікі князь полацкі і вялікі князь рускі. Старэйшы сын Альгерда і віцебскай князёўны Марыі Яраслаўны[1].
Нарадзіўся каля 1320 (у 1325[2]) года. У 1342 г. быў абраны пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў Пскоў, бо быў абраны полацкім князем замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба, аднак за захаванне стальца ў Пскове змагаўся і тады, калі стаў полацкім князем. Замест сябе ў Пскове пакінуў намеснікам Юрыя Вітаўтавіча, магчыма свайго стрыечнага брата, пасля гібелі Юрыя ў бітве з лівонскімі рыцарамі пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасцю Андрэя ў Пскове.
Удзельнічаў у паходзе цвярскога князя Міхаіла на Маскву ў 1372 годзе. Вёў актыўную барацьбу з крыжакамі, у 1373 і 1375 гг. правёў паспяховыя паходы на Дынабург[1].
Пасля смерці Альгерда (1377 г.) паводле яго тэстаменту вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у саюзе з Кейстутам супраць Ягайлы, пасля смерці Кейстута абвясціў сябе вялікім князем полацкім, а пасля вялікім князем рускім са сталіцай ў Полацку. Аднак пад ціскам Ягайлы вымушаны быў падацца з Полацку ў Пскоў, дзе зноў заняў сталец.
Уступіўшы ў саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Данскім[1], удзельнічаў у 1378 годзе ў разгроме татараў у пераможнай бітве на рацэ Вожы, адваяваў у ВКЛ для Масквы северскія гарады Трубчэўск і Старадуб, удзельнічаў у Кулікоўскай бітве 1380 г., дзе ўзначальваў правы фланг маскоўскага войска[1].
Пасля ўступіўшы ў саюз з Лівонскім ордэнам, назваўшы лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам, такім чынам прызнаўшы сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацк, выступіў супраць Ягайлы (1386). У 1386 г. спаліў Дрысенскі замак[3].
Праз нейкі час быў захоплены Ягайлам і зняволены ў адным з замкаў у Польшчы. Адтуль быў вызвалены на просьбу Вітаўта ў 1390 г. Стаў на бок Вітаўта ў яго барацьбе супраць Скіргайлы[1]. Зноў княжыў у Пскове.
Загінуў у 1399 г. у бітве на Ворскле разам з братам Дзмітрыям і інш. князямі.
[правіць] Памылкі
Хроніка Быхаўца памылкова называе яго сынам Кейстута — Андрэем Гарбатым[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Андрей Полоцкий // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
- ↑ Мацей Стрыйкоўскі. Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі (1582).
[правіць] Літаратура
- М. І. Ермаловіч. Андрэй Альгердавіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).