Андрэй Аляксандравіч Разін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Разін
Поўнае імя Андрэй Аляксандравіч Разін
Нарадзіўся 12 жніўня 1979(1979-08-12) (44 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1995—1999 Беларусь Дынама (Брэст) 57 (13)
1995   Беларусь Дынама-2 (Брэст) 1 (0)
1996   Беларусь Белаазёрск 26 (9)
1997—1998   Беларусь Дынама-2 (Брэст) 8 (2)
2000—2005 Беларусь Дынама (Мінск) 97 (25)
2003   Беларусь Тарпеда-СКА (Мінск) 25 (4)
2006 Расія Анжы (Махачкала) 22 (0)
2006 Швецыя Энчапінг 6 (0)
2007 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 11 (2)
2007—2008 Расія Зорка (Іркуцк) 40 (5)
2009—2013 Беларусь Мінск 133 (34)
2014 Беларусь Мінск-2 23 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Беларусь Беларусь (да 21) 9 (0)
Трэнерская кар’ера
2016—2018 Беларусь Мінск трэнер
2019—2020 Беларусь Мінск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Андрэй Аляксандравіч Разін (нар. 12 жніўня 1979) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама», пазней перабраўся ў «Дынама» з Мінска. Лепей за ўсё правёў сезон 2004, калі дапамог мінчанам стаць чэмпіёнамі, быў тады прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату. Пасля гуляў у Швецыі і Расіі.

У 2009 годзе перабраўся ў «Мінск», дзе стаў капітанам каманды. Гуляў на пазіцыі флангавага паўабаронцы. Прывёў клуб да бронзавых медалёў чэмпіянату 2010 і да перамогі ў Кубку Беларусі 2013.

У студзені 2014 года пакінуў «Мінск»[1]. Неўзабаве прыняў прапанову стаць гуляючым трэнерам каманды «Мінск-2»[2], у складзе якой і распачаў сезон 2014. Быў адным з лідараў каманды, аднак у студзені 2015 года «Мінск-2» спыніў існаванне, пасля чаго Андрэй канчаткова перайшоў на трэнерскую працу ў юнацкую каманду «Мінска».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2000—2001 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2016 года, пасля таго як «Мінск» узначаліў Георгій Кандрацьеў, Разін заняў пасаду трэнера па навукова-метадычнай працы. У 2018 годзе займаў гэтую пасаду і ў штабе Аляксандра Лухвіча.

У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска»[3]. Пад кіраўніцтвам Разіна «Мінск» заняў 9-е месца з 16 у чэмпіянаце Беларусі 2019. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4].

У жніўні 2020 года пасля шэрагу няўдач пакінуў пасаду галоўнага трэнера, аднак застаўся працаваць у структуры «Мінска»[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]