Андрэй Андрэевіч Грамыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Андрэевіч Грамыка
Сцяг10-ы Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
2 ліпеня 1985 — 1 кастрычніка 1988
Папярэднік Васіль Васільевіч Кузняцоў (в. а.)
Пераемнік Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў
Сцяг Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР
24 сакавіка 1983 — 2 ліпеня 1985
Кіраўнік урада Мікалай Аляксандравіч Ціханаў
Сцяг5-ы Міністр замежных спраў СССР
15 лютага 1957 — 2 ліпеня 1985
Кіраўнік урада Мікалай Аляксандравіч Булганін
Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў
Аляксей Мікалаевіч Касыгін
Мікалай Аляксандравіч Ціханаў
Папярэднік Дзмітрый Трафімавіч Шапілаў
Пераемнік Эдуард Амвросіевіч Шэварнадзэ

Нараджэнне 5 (18) ліпеня 1909
Смерць 2 ліпеня 1989(1989-07-02)[2] (79 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Андрэй Мацвеевіч Грамыка
Маці Вольга Яўгенаўна Бекарэвіч
Жонка Лідзія Дзмітрыеўна Грыневіч
Дзеці Анатоль Андрэевіч Грамыка і Эмілія Андрэеўна Грамыка[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Прафесія дыпламат
Дзейнасць палітык, дыпламат, эканаміст, мемуарыст
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Вялікі крыж ордэна «Сонца Перу»
Вялікі крыж ордэна «Сонца Перу»
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР — 1984
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэ́й Андрэ́евіч Грамы́ка (5 (18) ліпеня 1909, в. Старыя Грамыкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 2 ліпеня 1989) — савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (19851988).

У 1944 годзе ўзначальваў дэлегацыю СССР на канферэнцыі ў Думбартан-Оксе (ЗША) па стварэнні ААН, падпісаў Статут ААН.

Пачатак біяграфіі[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з шляхецкага роду, большая частка якога ў часы Расійскай імперыі была пераведзена ў падаткавы стан. У афіцыйных біяграфіях паведамлялася пра сялянскае паходжанне і тое, што яго бацька-селянін працаваў на заводзе. З 13 гадоў Андрэй хадзіў з бацькам на заробкі, часцей на нарыхтоўку і сплаў лесу. Пасля заканчэння 7-гадовай школы працягнуў адукацыю ў прафесійным тэхнічным вучылішчы і тэхнікуме ў Гомелі, затым — у Старабарысаўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (в. Старабарысаў Барысаўскага раёна Мінскай вобласці)[4].

У 1932 годзе скончыў Мінскі сельскагаспадарчы інстытут, паступіў у аспірантуру Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі (Масква) Архівавана 9 кастрычніка 2011..

У 1931 годзе ажаніўся, у 1932 годзе нарадзіўся сын Анатоль, будучы вучоны-афрыканіст.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1934 годзе групу аспірантаў, сярод якіх быў і Грамыка, перавялі ў Маскву, ва Усесаюзны навукова-даследчы інстытут эканомікі сельскай гаспадаркі. Пасля абароны ў 1936 годзе дысертацыі кандыдата навук па праблемах эканомікі сельскай гаспадаркі Грамыка стаў старшым навуковым супрацоўнікам, а потым — вучоным сакратаром Інстытута эканомікі Акадэміі навук СССР.

Дыпламатычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасол[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе быў прыняты на службу ў Народны камісарыят замежных спраў СССР, на пасаду кіраўніка аддзела краін Амерыкі. У кастрычніку 1939 года накіраваны ў сталае прадстаўніцтва СССР у ЗША, саветнікам.

У жніўні 1943 года 34-гадовы Грамыка стаў паслом СССР у Вашынгтоне; адначасова — пасланнікам СССР на Кубе. Удзельнічаў у падрыхтоўцы канферэнцый у Ялце, Патсдаме, Думбартан-Оксе і Сан-Францыска, што зрабіла яго датычным фарміраванню пасляваеннай геапалітыкі.

У 1946—1948 гадах Грамыка — першы прадстаўнік СССР пры ААН і адначасова намеснік міністра замежных спраў СССР, у 1949—1952 і з сакавіка 1953 да лютага 1957 — першы намеснік міністра замежных спраў СССР. У 1952—1953 — пасол СССР у Вялікабрытаніі.

Доктар эканамічных навук (1956).

У жніўні 1947 года часопіс «Time» пісаў: «Як сталы прадстаўнік Савецкага Саюза ў Савеце Бяспекі ААН, Грамыка робіць сваю работу на ўзроўні найвышэйшай кампетэнтнасці». На Захадзе Грамыка атрымаў мянушку «Mr. Nyet» (Містар «Не») за своеасаблівы стыль вядзення перамоў.

Быў удзельнікам, а потым — кіраўніком дэлегацыі на 22-х сесіях Генеральнай Асамблеі ААН.

Міністр[правіць | правіць зыходнік]

15 лютага 1957 года быў прызначаны на пасаду міністра замежных спраў СССР, на якой служыў 28 гадоў — да 2 ліпеня 1985. На час яго службы прыпалі самыя напружаныя часы «Халоднай вайны» — у прыватнасці, Грамыка вёў савецка-амерыканскія перамовы падчас Карыбскае крызісу. Адначасова з 24 сакавіка 1983 па 2 ліпеня 1985 — 1-ы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР.

Працаваў над дагаворам аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадой, што быў падпісаны ў 1963 годзе, над актам аб ненападзенні з Заходняй Германіяй і 4-баковым пагадненнем аб Заходнім Берліне.

Поспехам Грамыкі як дыпламата было прадухіленне вайны паміж Індыяй і Пакістанам у 1966 годзе з-за канфлікту вакол Кашміру. Заслугамі Грамыкі ў вялікай ступені можна лічыць падпісанне Дагаворы аб Нераспаўсюдзе Ядзернай Зброі 1968 года і пагадненняў са Злучанымі Штатамі 1972—1979 гадоў, асабліва Дагавора аб Супрацьпаветранай Абароне і Дагавора аб Абмежаванні Стратэгічных Наступальных Узбраенняў (ДАСНУ). Важнае значэнне падпісаных у 1975 годзе Хельсінкскіх пагадненняў.


У 1976 годзе дзяржаўны сакратар ЗША Сайрус Вэнс, што працаваў разам з Грамыкам над ДАСНУ, сказаў пра дыпламата-беларуса: «…мала хто ў сучасным свеце можа параўняцца з ім… у дыпламатыі ён скрупулёзны прафесійны практык, гэта чалавек вялізных здольнасцей і высокага інтэлекту, што валодае ўсімі рысамі дзяржаўнага дзеяча». У 1970—1980-я гады многія на Захадзе гаварылі аб ім, як аб «дыпламаце нумар 1». Часопіс «Time» пісаў у 1981 годзе: «Ва ўзросце 72 гадоў ён — адзін з самых актыўных і працаздольных членаў савецкага кіраўніцтва. Чалавек з выдатнай памяццю, вострым розумам і надзвычайнай трываласцю… Магчыма, Андрэй Андрэевіч з'яўляецца самым інфармаваным міністрам замежных спраў у свеце»

Іншыя пасады[правіць | правіць зыходнік]

Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 2 і 5-11 скліканняў (1946—1950, 1958—1989) ад Пензенскай вобласці (2 скліканне, 1946—1950), Маладзечанскай вобласці (5 скліканне, 1958—1962), Гомельскай вобласці (6 скліканне, 1962—1966), Мінскай вобласці (7-11 скліканне, 1966—1989).

У 1958—1987 гадах галоўны рэдактар часопіса «Міжнароднае жыццё».

Барацьба за вышэйшую пасаду ў СССР[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Суслава ў пачатку 1982 года Грамыка, паводле апублікаваных матэрыялаў, спрабаваў праз Андропава высветліць магчымасць свайго перамяшчэння на вызваленую пазіцыю «другой асобы» у нефармальнай партыйнай іерархіі СССР. У адказ Андропаў асцярожна спаслаўся на выключную кампетэнцыю Брэжнева ў кадравых пытаннях, аднак пасля смерці Брэжнева, стаўшы генеральным сакратаром, Андропаў усё ж прызначыў Грамыку першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў СССР. На гэтай пасадзе Грамыка прабыў з сакавіка 1983 да ліпеня 1985 года.

Пасля смерці Чарненка, на сакавіцкім Пленуме ЦК КПСС 11 сакавіка 1985 года Грамыка прапанаваў кандыдатуру Гарбачова на пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС — фактычна першай асобы дзяржавы. Па сведчанні ўнука, дырэктара Інстытута Еўропы РАН Аляксея Грамыкі, які спасылаецца на расказ дзеда, у той дзень міністр замежных спраў СССР узяў слова першым на пасяджэнні Палітбюро ЦК КПСС, даў кароткую станоўчую характарыстыку М. С. Гарбачову і высунуў яго на вышэйшую пасаду ў дзяржаве, што і было падтрымана іншымі. Паводле гэтых жа сведчанняў, пасля Андрэй Андрэевіч шкадаваў аб сваім рашэнні. Тым не менш у сваіх падцэнзурных успамінах «Памятное», выдадзеных у 1988—1990 гадах, Грамыка станоўча выказаўся пра Гарбачова і аб праводзімай ім у СССР палітыцы «перабудовы».

Пасля абрання Гарбачова Генеральным сакратаром ЦК КПСС на пасаду міністра замежных спраў СССР быў прызначаны Эдуард Шэварнадзэ. Грамыку была прапанавана цырыманіяльныя пасада старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, якую ён займаў з ліпеня 1985 да 1 кастрычніка 1988 года, калі быў вызвалены па сваёй просьбе з-за стану здароўя. Такім чынам, была парушана ўстаноўленая ў 1977—1985 гадах традыцыя сумяшчаць пасады Генеральнага сакратара ЦК КПСС і старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Неўзабаве пасля адстаўкі (1988) выйшлі ў свет мемуары «Памятное» (першая кніга), над якімі Грамыка працаваў апошнія гады, у 1990 годзе выйшла другая кніга, у гэтым жа годзе мемуары агулам апублікаваны і на англійскай мове ў брытанскім выдавецтве «Хатчынсан».

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Расіі

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве. У Гомелі А. Грамыку ў 1983 годзе (г.зн. яшчэ пры жыцці) быў усталяваны бронзавы бюст (скульптар — І. Рукавішнікаў, архітэктары — А. Клімачкін, М. Пасохін)[5]. У горадзе Ветка (Гомельская вобласць, Беларусь) імем Андрэя Грамыкі названы вуліца і сярэдняя школа № 1.[6] Акрамя гэтага, яму ўсталяваны помнік на алеі выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы горада Ветка.

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. Andrej Andrejewitsch Gromyko // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Соседи по парте. Архівавана 10 сакавіка 2010.
  5. Гомель : Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 201.
  6. Беларусь отмечает 100-летие со дня рождения Андрея Громыко — дипломата с мировым именем

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]