Андрэй Ануфрыевіч Бембель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Андрэй Ануфрыевіч Бембель
Паштовая марка Беларусі
Паштовая марка Беларусі
Дата нараджэння:

17 (30) кастрычніка 1905(1905-10-30)

Месца нараджэння:

Веліж Віцебскай губерні цяпер Смаленская вобласць

Дата смерці:

13 кастрычніка 1986(1986-10-13) (80 гадоў)

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Жанр:

скульптар

Вучоба:

Віцебскі мастацкі тэхнікум (1924—27)
Ленінградскі Інстытут імя Рэпіна (1927—31)

Уплыў на:

Генадзь Мурамцаў
Яўген Колчаў

Узнагароды:

Дзяржаўная прэмія БССР 1970

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Андрэй Ануфрыевіч БЕМБЕЛЬ (30 кастрычніка 1905, Веліж — 13 кастрычніка 1986) — беларускі савецкі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1955), прафесар (1962)[1]. Яго сын, Алег Бембель, вядомы як дысідэнт.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Веліжскую мужчынскую гімназію. Вучыўся ў скульптара М. А. Керзіна ў Веліжскай мастацкай школе, потым — у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. У 1927—1930 А. Бембель вучыўся ў вядомых скульптараў і педагогаў Ленінградскага мастацкага інстытута — акадэміка М. Г. Манізера(руск.) бел., прафесараў У. У. Лішава(руск.) бел., Р. Р. Баха(руск.) бел., В. Л. Сіманава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Веліжы. Пасля вучобы ў Ленінградзе вярнуўся на Беларусь у 1931 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі, у Беларускім штабе партызанскага руху. 7 ліпеня 1944 г. разам са штабам А. Бембель вярнуўся ў вызвалены Мінск. З 1947 г. на педагагічнай рабоце, з 1953 г. у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (да 1978 г. загадчык кафедры скульптуры).

Адзін арганізатараў і першых выкладчыкаў Мінскага мастацкага вучылішча (1948—1950) і Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, прафесар (1962), загадчык кафедры скульптуры (1953—1978). У 1950—1954 гг. і з 1982 года быў старшынёй праўлення Саюза мастакоў БССР[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967-1975 гг. Член ЦК КПБ з 1976[1] г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

На першых жа выстаўках у Мінску, паказаў высокае прафесійнае майстэрства. У 1932 па праекце архітэктара І. Лангбарда ў Мінску пачалося будаўніцтва Дома ўрада, на чале з М. Керзіным над аздабленнем памяшканняў працавалі З. Азгур, Г. Ізмайлаў, А. Арлоў, А. Глебаў і А. Бембель. А. Бембелю належыць, бадай што, самая складаная частка работы: саракачатырохметровы барэльефны фрыз, які ўпрыгожвае кулуары Залы з'ездаў (разам з У. Рытэрам). Для кулуараў зроблены такія працы, як «Парыжская камуна», «Абвяшчэнне Камуністычнага маніфэсту», «Каланіяльныя народы паднімаюцца на барацьбу», «Першая пяцігодка СССР» і іншыя[1].

Працягваючы ўдасканальваць тэхніку барэльефа, А. Бембель у наступныя гады працуе пераважна над афармленнем інтэр'ераў грамадскіх пабудоў: некалькі кампазіцый у зале Прэзідыума ВС БССР (не зберагліся) — «СССР — індустрыяльна-калгасная дзяржава», шэраг рэльефных фігур у глядзельнай зале Дома афіцэраў у Мінску. Прымаў удзел у афармленні цэнтральнага рэльефу аванзалы павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939), дзе між іншым экспанавалася яго барэльефная шматфігурная кампазіцыя жанравага характару, выкананая ў мармуры, — «Уз'яднанне Заходняй Беларусі ў адзіную Савецкую Беларусь» (перададзена пазней у Дзяржаўны гістарычны музей). У 1936—1939 стварыў помнікі У. І. Леніну ў Полацку і Слуцку, знішчаны падчас Айчыннай вайны[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў свой першы і галоўны твор ваенных гадоў — кампазіцыйны партрэт М. Ф. Гастэлы (бронза, 1943). Гэты твор шмат у чым вызначыў выяўленне вобразаў ў савецкім мастацтве.

Таксама працаваў над праектам помніка героям Сталінграда, барэльефам «Беларускія партызаны», партрэтамі Герояў Савецкага Саюза — Ф. І. Паўлоўскага(руск.) бел., Д. Ц. Гуляева, П. З. Калініна[1]. Адзін з першых значных паваенных твораў — партрэт А. М. Матросава(руск.) бел. (1946)[1]. У паваенныя гады А. Бембель актыўна працаваў у абранай ім галіне — манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай пластыцы, не забываючы, пра станковыя выставачныя творы. Удзельнічае ў аднаўленні і рэстаўрацыі буйных скульптурных ансамбляў, пашкоджаных вайной. А. Бембелю належыць ці не першы вопыт творчага асэнсавання ў скульптурнай пластыцы матываў нацыянальнай арнаментыкі. Аўтар дэкаратыўных рэльефаў ляпнін у глядзельных залах Тэатра оперы і балета БССР і тэатра імя Я. Купалы[1]. На 1950-я прымаў росквіту партрэтнай творчасці майстра, сярод мадэляў людзі самых розных прафесій, узростаў, інтарэсаў, грамадскага становішча.

Працы Бембеля выстаўляліся ў Румыніі (1959). Выстаўка ягоных твораў прайшла ў Мінску (1955).

Да найбольш значных работ А. Бембеля, прысвечаных гістарычным дзеячам мінулага: Д. І. Мендзялееў (устан. ў 1952 перад будынкам хімічнага факультэта МДУ), станковая кампазіцыя «Адам Міцкевіч» (1979), партрэты Я. Купалы (1978) і А. Блока (1980)[1]. Ці не самы цудоўны твор А. Бембеля — скульптара-манументаліста — статуя «Беларусь сацыялістычная» перад павільёнам БССР на ВДНГ у Маскве (1950-я). Адной з асноўных работ гэтага часу з'яўляецца гарэльеф «9 Мая 1945 года» — кампазіцыя галоўнага фасада Манумента Перамогі ў Мінску (1954)[1]. А. А. Бембель — адзін з аўтараў Кургана Славы Савецкай Арміі (архітэктар А. А. Стаховіч, 1969 Дзяржаўная прэмія БССР 1970), мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971, саўм. з А. П. Кібальнікавым(руск.) бел. і У. А. Каралём)[2]. У 1978-80 стварыў помнік У. І. Леніну ў Салігорску[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны сярэбраным медалём імя М. Грэкава (1972). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1955). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1970) за Курган Славы Савецкай Арміі. У 1995 у Мінску, у доме-майстэрні А. Бембеля, адкрыты Музей сучаснай беларускай скульптуры імя А. А. Бембеля.

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 Бембель Олег Онуфриевич // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 54. — 737 с.
  2. Большая Cоветская Энциклопедия. — 3-е изд. — Т. 12.: Кварнер — Коигур. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — м.: 1973. — 624 стр., илл., 35 л. илл. и карт. (статья Кибальников, Александр Павлович)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бембель Андрэй Ануфрыевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыкл. давед. Мн., 1998. С. 62.
  • Бембель Андрэй Ануфрыевіч // Бел. энцыкл.: у 18 т. Мн., 1996. Т. 3. С. 94-95.
  • Бембель Андрэй Ануфрыевіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т. Мн., 1994. Т. 2. С. 12.
  • Крэпак Б. А. Андрэй Бембель: (фотаальбом твораў) / Б. А. Крэпак; фота В. А. Бараноўскага і інш. — Мн. : Беларусь, 1988. — 115 с.
  • Орлова М. А. О. Бембель. — М., 1958

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]