Андрэй Астэрман
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Генрых Іаган Фрыдрых АСТЭРМАН (у Расіі — Андрэй Іванавіч АСТЭРМАН) (30 мая (9 чэрвеня) 1686, Бохум, Вестфалія, — 20 (31) мая 1747, Бярозаў, зараз пасёлак Бярозава Цюменскай вобласці), расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, граф (1730). На расійскай службе з 1703. Член Вярхоўнага тайнага савета. Фактычны кіраўнік унутранай і знешняй палітыкі Расіі пры Ганне Іванаўне. Генерал-адмірал (1740, пазбаўлены звання ў 1741). У 1741 сасланы Лізаветай Пятроўнай у Бярозаў, дзе і памёр.
Заснавальнік Роду Астэрманаў.
