Андрэй Генадзевіч Баранок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Баранок)
Футбол
Андрэй Баранок
Поўнае імя Андрэй Генадзевіч Баранок
Нарадзіўся 20 ліпеня 1979(1979-07-20)[1] (44 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 79 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1995 Беларусь Будаўнік (Віцебск) 2 (0)
1997 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 3 (0)
1998 Беларусь Дынама-Энергагаз (Віцебск) 4 (0)
1999 Беларусь Азярцы (Глыбокае) 22 (4)
2000—2001 Беларусь ЗЛіН (Гомель) 42 (4)
2002—2007 Беларусь Віцебск 123 (14)
2008—2009 Беларусь Гомель 44 (3)
2010—2012 Беларусь Віцебск 88 (8)
2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 27 (0)
2014—2017 Беларусь Віцебск 71 (6)
2021— Беларусь Гарадоцкія львы
Трэнерская кар’ера
2018—2020 Беларусь Віцебск дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021.

Андрэй Баранок (нар. 20 ліпеня 1979, Віцебск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Сын, Мікіта Баранок, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку кар’еры правёў у «Віцебску», у 2008—2009 гадах гуляў за «Гомель». Застаўся ў «Віцебску» і пасля вылету клуба з Вышэйшай лігі па выніках сезону 2011.

У студзені 2013 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[3]. У «Нафтане» звычайна выхадзіў на замену ў канцы мачта, толькі ў жніўні з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Пасля заканчэння сезону ў студзені 2014 года вярнуўся ў «Віцебск»[4], дзе стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2014 года забіў два мячы ў стыкавых матчах супраць магілёўскага «Дняпро», што дазволіла віцябчанам пасля трохгадовага перапынку вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[5]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным апорным абаронцам віцебскага клуба. У першай палове 2016 года звычайна гуляў у асноўным складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У сезоне 2017 заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У канцы сезону абвясціў аб завяршэнні кар’еры, апошні матч правёў 26 лістапада 2017 года супраць мінскага «Дынама» (1:4)[6].

У 2021 годзе пачаў у якасці аматара выступаць за клуб «Гарадоцкія львы» ў Другой лізе.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2018 года ўзначаліў дубліруючы склад «Віцебска»[7].

Зноскі