Андрэй Ануфрыевіч Бембель
| Андрэй Ануфрыевіч Бембель | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
13 кастрычніка 1986 (80 гадоў) |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: | |
| Вучоба: |
Віцебскі мастацкі тэхнікум (1924—27) |
Андрэй Ануфрыевіч БЕМБЕЛЬ (30 кастрычніка 1905, Веліж — 13 кастрычніка 1986) — беларускі скульптар. Яго сын, Алег Бембель, вядомы як дысідэнт.
[правіць] Біяграфія
Скончыў Веліжскую мужчынскую гімназію. Вучыўся ў скульптара М. А. Керзіна ў Веліжскай мастацкай школе, потым — у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. У 1927—1930 А. Бембель вучыўся ў вядомых скульптараў і педагогаў Ленінградскага мастацкага інстытута — акадэміка М. Г. Манізера, прафесараў У. У. Лішава, Р. Р. Баха, В. Л. Сіманава. У 1931 вярнуўся на Беларусь, на першых жа выстаўках у Мінску, паказвае высокае прафесійнае майстэрства. У 1932 па праекце архітэктара І. Лангбарда ў Мінску пачалося будаўніцтва Дома ўрада, на чале з М. Керзіным над аздабленнем памяшканняў працавалі З. Азгур, Г. Ізмайлаў, А. Арлоў, А. Глебаў і А. Бембель. А. Бембелю належыць, бадай што, самая складаная частка работы: саракачатырохметровы барэльефны фрыз, які ўпрыгожвае кулуары Залы з'ездаў (разам з У. Рытэрам). Працягваючы ўдасканальваць тэхніку барэльефа, А. Бембель у наступныя гады працуе пераважна над афармленнем інтэр'ераў грамадскіх пабудоў: некалькі кампазіцый у зале Прэзідыума ВС БССР (не зберагліся), шэраг рэльефных фігур у глядзельнай зале Дома афіцэраў у Мінску. Прымаў удзел у афармленні цэнтральнага рэльефу аванзалы павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939), дзе м.і. экспанавалася яго барэльефная шматфігурная кампазіцыя жанравага характару, выкананая ў мармуры, — «Уз'яднанне Заходняй Беларусі ў адзіную Савецкую Беларусь» (перададзена пазней у Дзяржаўны гістарычны музей). У 1935—1938 стварыў помнікі У. І. Леніну ў Полацку і Слуцку.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі, у Беларускім штабе партызанскага руху. Тут ён стварыў свой першы і галоўны твор ваенных гадоў — кампазіцыйны партрэт М. Ф. Гастэлы (бронза, 1943). Гэты твор шмат у чым вызначыў выяўленне вобразаў ў савецкім мастацтве. Таксама працаваў над праектам помніка героям Сталінграда, барэльефам «Беларускія партызаны», партрэтамі Герояў Савецкага Саюза — Ф. І. Паўлоўскага, Д. Ц. Гуляева, П. З. Калініна. 7.7.1944 разам са штабам А. Бембель вярнуўся ў вызвалены Мінск. Адзін з першых значных паваенных твораў — партрэт А. М. Матросава (1946). У паваенныя гады А. Бембель актыўна працаваў у абранай ім галіне — манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай пластыкі, не забываючы, пра станковыя выставачныя творы. Удзельнічае ў аднаўленні і рэстаўрацыі буйных скульптурных ансамбляў, пашкоджаных вайной. А. Бембелю належыць ці не першы вопыт творчага асэнсавання ў скульптурнай пластыцы матываў нацыянальнай арнаментыкі. Аўтар дэкаратыўных рэльефаў ляпнін у глядзельных залах Тэатра оперы і балета БССР і тэатра імя Я. Купалы. На 1950-я прымаў росквіту партрэтнай творчасці майстра, сярод мадэляў людзі самых розных прафесій, узростаў, інтарэсаў, грамадскага становішча. Да найбольш значных работ А. Бембеля, прысвечаных гістарычным дзеячам мінулага: Дз. І. Мендзялееў (устан. ў 1952 перад будынкам хімічнага факультэта МДУ), станковая кампазіцыя «Адам Міцкевіч» (1979), партрэты Я. Купалы (1978) і А. Блока (1980). Ці не самы цудоўны твор А. Бембеля — скульптара-манументаліста — статуя «Беларусь сацыялістычная» перад павільёнам БССР на ВДНГ у Маскве (1950-я). Адной з асноўных работ гэтага часу з'яўляецца гарэльеф «9 Мая 1945 года» — кампазіцыя галоўнага фасада Манумента Перамогі ў Мінску (1954). А. А. Бембель — адзін з аўтараў Кургана Славы Савецкай Арміі (архітэктар А. А. Стаховіч, 1969), мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971).
Адзін арганізатараў і першых выкладчыкаў Мінскага мастацкага вучылішча (1948—1950) і Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, прафесар (1962), загадчык кафедры скульптуры (1953—1978). У 1950—1954 і з 1982 быў старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР.
Узнагароджаны сярэбраным медалём імя М. Грэкава (1972). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1955). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1970) за Курган Славы Савецкай Арміі. У 1995 у Мінску, у доме-майстэрні А. Бембеля, адкрыты Музей сучаснай беларускай скульптуры імя А. А. Бембеля.
[правіць] Літаратура
- Бембель Андрэй Ануфрыевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыкл. давед. Мн., 1998. С. 62.
- Бембель Андрэй Ануфрыевіч // Бел. энцыкл.: у 18 т. Мн., 1996. Т. 3. С. 94-95.
- Бембель Андрэй Ануфрыевіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т. Мн., 1994. Т. 2. С. 12.
- Крэпак Б. А. Андрэй Бембель: (фотаальбом твораў) / Б. А. Крэпак; фота В. А. Бараноўскага і інш. — Мн. : Беларусь, 1988. — 115 с.
[правіць] Спасылкі
- «ЛАД» прадставіць прэм'еру фільма аб патрыярху беларускай скульптуры Андрэю Бембелі
- Інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Прыроджаны рэаліст Андрэй Бембель
| Гэта пачатак артыкулу пра скульптара. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскай губерні
- Нарадзіліся ў Смаленскай вобласці
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 1986 годзе
- Скульптары паводле алфавіту
- Скульптары СССР
- Скульптары Беларусі
- Скульптары XX стагоддзя
- Мастакі паводле алфавіту
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Народныя мастакі Беларускай ССР
- Асобы на марках
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска