Андрэй Ястрабец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Васіла)
Андрэй Ястрабец

Герб
Roman Catholic Bishop of Seret[d]
9 сакавіка 1371 — 1386
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Siret[d]
біскуп віленскі
з 1386
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Christian[d]
Пераемнік Якуб Пліхта

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп, дыпламат
Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць 14 лістапада 1398
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй герба «Ястрабец», Андрэй Васіла (Вісіла), Андрэй Паляк (пачатак XIV ст. — 14 лістапада 1398) — францішканін, рэлігійны дзеяч, першы біскуп віленскі (1388—1398).

Уладзімір Тэтмаер, «Хрост Літвы ў 1388»

Вучыўся ў Гнезне, служыў у Кракаве, прапаведваў у Мазовіі, потым місіянер у Літве.

Спаведнік Альжбеты Лакаткоўны. Удзельнічаў у місіі ў Малдавію, у выніку якой утворана Серацкая дыяцэзія, 9 мая 1371 года пастаўлены першым біскупам серацкім. З 1372 года апекаваўся Галіцкай архідыяцэзіяй. З 1374 года сакратар і скарбнік пры двары польскага караля. У 1376—1386 гадах дапаможны біскупам архідыяцэзіі Гнезненскай. Садзейнічаў шлюбу каралевы Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам. Пасля заключэння шлюбу ў 1386 годзе кароль Уладзіслаў Ягайла даў згоду на ўтварэнне Віленскага біскупства. Удзельнічаў у хросце Літвы і ў 1388 годзе пастаўлены першым біскупам віленскім. Заснаваў францішканскія кляштары ў Лідзе і Ашмянах.

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]