Андрэй Віктаравіч Багдановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Багдановіч
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Андрэй Віктаравіч Багдановіч
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1987(1987-10-15) (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 195 см[1]
Вага 97 кг[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Віктаравіч Багдановіч (15 кастрычніка 1987, в. Ялізава, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі вясляр, алімпійскі чэмпіён.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На першынстве свету па веславанні ў 2006 годзе атрымаў бронзавы медаль у спаборніцтве на кіламетровай дыстанцыі ў каноэ ў складзе чацвёркі[2].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне спадар Багдановіч атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м у каноэ сярод мужчын у пары з братам[3] Аляксандрам. За спартыўны поспех 20 лютага 2009 года старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту Пётр Руднік ушанаваў яго разам з братам прэміямі «Чалавек года» за 2008 год памерам у 100 базавых велічыняў (3,5 мільёны рублёў = $1237)[4]. 27 лютага 2009 года ў якасці дзяржаўнай узнагароды Андрэй Багдановіч атрымаў трохпакаёвую кватэру ў Мінску па вуліцы Іосіфа Жыновіча[5]. Навучаецца ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерва.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[6][7].

Зноскі

  1. а б ЕВРОИГРЫ. На счету профсоюзных спортсменов 20 медалей (золото — 8, серебро — 2, бронза — 10) Архівавана 11 чэрвеня 2017.
  2. Ігар Хадасевіч. Беларускія спартсмены заваявалі 5 узнагарод на чэмпіянаце свету па веславанню на байдарках і каноэ// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 21 жніўня 2006
  3. «Магілёўскі бляск алімпійскіх медаляў»(недаступная спасылка)// Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт. 9 снежня 2008
  4. Чалавек года — 2008(недаступная спасылка)// Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт. 23 лютага 2009
  5. Чэмпіёнам і прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне сёння дабавілася прыемных клопатаў — ім урачыста ўручылі ключы ад кватэр(недаступная спасылка)// Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. 27 лютага 2009
  6. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  7. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]