Андрэй Мдзівані

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Андрэй Юр’евіч МДЗІВА́НІ (нар. 1.10.1937, Тбілісі) — беларускі кампазітар, педагог.

Змест

[правіць] Біяграфічныя звесткі

Грузін па паходжанні. Заончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара А. Багатырова (1969) і пад яго ж кіраўніцтвам — асістэнтуру-стажыроўку (1972). З 1978 выкладае, з 1993 прафесар Беларускай акадэміі музыкі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1982). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі (1988, 1996).

[правіць] Творчасць

Найбольш значныя дасягненні кампазітар мае ў галінах сцэнічнай, аркестравай (сімфанічнай і для народных інструментаў) і харавой музыкі. Асноўныя тэмы творчасці — гісторыя і сучаснасць, філасофскія ідэі і канцэпцыі, своеасабліва звязаныя з нацыянальнай праблематыкай. Адметная рыса стылю — накіраванасць на прыгажосць. Як мастак ён належыць да экспрэсіўнага крыла рамантызму, узбагачанага практыкай ХХ ст. У галіне сімфанічнай музыкі — прыхільнік высокага сімфанізму, адзін з заснавальнікаў праграмнай сімфоніі на нацыянальную тэматыку; у харавой музыцы аднавіў на новай аснове традыцыі візантыйскага песнапення і праваслаўнага спеву, стварыў падставу для фальклорна арыентаванага кірунку; у музыцы для народнага аркестра — жанрыст, стваральнік народнааркестровага сімфанізму. Тэатральнай музыцы ўласцівы яскравая вобразнасць і эмацыянальнае спалучэнне эпічнасці з напружаным дынамізмам і кантрастнасцю. Індывідуальны стыль кампазітара характарызуюць тэатральнасць мыслення, змястоўнасць і глыбіня мастацкіх задум, каларыстычнасць, прыгажосць інтанавання і выразнасць музычнай мовы.

[правіць] Творы

  • музычная камедыя «Дзяніс Давыдаў»,
  • мюзікл «Месс Менд»,
  • балет «Страсці» («Рагнеда»),
  • араторыі «Ванька-встанька», «Вольнасць»,
  • кантата «Мы помнім вас, людзі»,
  • 8 сімфоній,
  • сімфанічныя паэмы «Фрэскі», «Пахаванне Хатыні», «Дыялект»,
  • канцэрт-паэма для віяланчэлі з аркестрам,
  • «Музычны момант» для струннага аркестра,
  • п'есы для народнага аркеста,
  • канцэрт-паэма «Памяці В. Помазава» для баяна і аркестра,
  • п'есы для фартэпіяна,
  • харавыя цыклы,
  • музыка для тэатра, кіно, тэле- і радыеспектакляў.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады