Андрэй Мінавіч Белавусаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Мінавіч Белавусаў
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1906(1906-10-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1976(1976-11-19) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота і інжынерныя войскі
Званне
Яфрэйтар
Яфрэйтар
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Андрэй Мінавіч Белавусаў (2 кастрычніка 1906, в. Ходасавічы, Рагачоўскі раён — 19 лістапада 1976) — поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 верасня (2 кастрычніка) 1906 года ў вёсцы Ходасавічы (цяпер — Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў пачатковую школу. Працаваў у калгасе.

Падчас акупацыі гітлераўцамі Гомельскай вобласці знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. Пасля вызвалення вобласці ад акупацыі у чэрвені 1944 года ўступіў у рады Чырвонай Арміі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1944 года на пасадзе сапёра 657-га асобнага сапёрнага батальёна 370-й стралковай дывізіі (1-ы Беларускі фронт). 14 студзеня 1945 года радавы А. М. Белавусаў абясшкодзіў 42 супрацьтанкавыя міны праціўніка. 29 студзеня 1945 года удзельнічаў у аднаўленні моста праз раку Обра ў раёне горада Мезерытц (цяпер Мендзычэж, Польшча). З 11 па 19 лютага 1945 года пераправіў на лодцы каля 40 яшчыкаў боепрыпасаў і 1,5 т. харчавання. 20 лютага 1945 года падчас мініравання пярэдняга краю абсталяваў 100 гнёздаў для супрацьтанкавых мін.

25 студзеня 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

10 сакавіка 1945 года кіраваў групай разгароджвання, якой было абясшкоджана 325 супрацьтанкавых і супрацьпяхотных мін праціўніка, асабіста зрабіў 2 праходы ў загародах.

9 красавіка 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Яфрэйтар А. М. Белавусаў у ноч на 19 красавіка 1945 года ўдзельнічаў у прарабленні праходаў у мінных палях у раёне нямецкіх гарадоў Лебус і Франкфурт, абясшкодзіў 42 міны. 25 красавіка 1945 года асабіста кіраваў групай сапёраў па навядзенні моста праз Істофковер-канал, чым забяспечыў своечасовую перакідку савецкай ваеннай тэхнікі. 13 чэрвеня 1945 года быў прадстаўлены да узнагароджвання ордэнам Славы 1-й ступені[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года яфррэйтар Белавусаў Андрэй Мінавіч узнагароджаны Ордэнам Славы 1-й ступені[2].

Дэмабілізаваны ў 1946 годзе. Жыў у роднай вёсцы Ходасавічы, працаваў жывёлаводам у калгасе «Новы шлях». Памер 18 лістапада 1976 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[2].

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці на алеі Герояў у Піянерскім парке ўсталяваны памятны знак А. М. Белавусаву[2].

Зноскі

  1. Белоусов Андрей Минович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
  2. а б в г д е Андрэй Мінавіч Белавусаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. Минск, 1970.
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена славы. Минск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Лобода В. Ф. Солдатская слава. Книга 2. М., 1967.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]