Андрэй Пачобут

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Андрэй Пачобут у Варшаве, 2013
Андрэй Пачобут у 2005 годзе
Андрэй Пачобут і Марыя Пшэломец у часе прэзентацыі кнігі Сыстэм Бялорусь ў Варшаве, 23 кастрычніка 2013 года
Прэзентацыя кнігі Сыстэм Бялорусь ў Варшаве, 23 кастрычніка 2013 года

Андрэй Пачобут (пол. Andrzej Poczobut, нар. 16 красавіка 1973 у г.п. Вялікая Бераставіца) — журналіст, публіцыст і блогер звязаны з Гродна, актывіст Саюза Палякаў на Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у гродзенскіх газетах "Пагоня", "Дзень", "Мясцовы час", "Глос знад Немна", а таксама быў карэспандэнтам мінскай незалежнай газеты "Народна Воля". Займаў пасаду галоўнага рэдактара "Magazynu Polskiego na uchodźstwie" - часопіса СПБ. З'яўляецца актыўным членам СПБ да якога належыць з пачатку 90-х год мінулага стагоддзя. Заўжды выказваўся аб неабходнасці утрымання незалежнасці арганізацыі ў межах беларускага заканадаўства. Зараз займае пасаду кіраўніка Галоўнага Савета СПБ непрызнаванага беларускімі ўладамі.[1].

За грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць быў неаднаразова затрыманы, пакараны штрафам, а таксама адміністрацыйным арыштам[2][3][4][5][6][7].

З 2006 года з'яўляецца карэспандэнтам у Беларусі буйнога польскага выдання Газэта Выборча.

Належыць да апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, якога неаднаразова крытыкаваў у сваих артыкулах.

18 сакавіка 2011 гродзенская абласная пракуратура ўзбудзіла справу супраць Андрэя Пачобута за абразу Прэзідэнта Беларусі (частка 1, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу РБ). 6 красавіка Андрэй Пачобут быў затрыманы, калі ён накіроўваўся ў Мінск для ўдзелу у тэле-масце з прадстаўнікамі Еўрапейскага Парламенту. Першапачаткова быў затрыманы на 72 гадзіны, аднак пазней быў ўзяты пад варту на два месяцы[8]. Супраць яго была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа - тым разам за паклёп на Аляксандра Лукашэнку[9] (частка 1, артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ). Пра спыненне гэтай крымінальнай справы стала вядома 15.3.2012.[10]

З'яўляецца экспертам у справах связаных з гісторыяй спецслужб СССР і антысавецкага ўзброенага супраціву на тэрыторыі Заходняй Беларусі, перш за ўсё з тым, што датычыць дзейнасці Арміі Краёвай на гэтых тэрыторыях.

Мае жонку і двух дзяцей (дачку і сына).

Зноскі

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

У артыкуле выкарыстаны матэрыялы польскай Вікіпедыі:pl.wikipedia.org/wiki/Andrzej_Poczobut