Андрэй Пятровіч Звягінцаў
Андрэй Пятровіч Звягінцаў (руск.: Андре́й Петро́вич Звя́гинцев; 6 лютага 1964) — расійскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў Новасібірску. Там жа ў 1984 годзе скончыў акцёрскі факультэт тэатральнага вучылішча (майстэрня Л. Бялова). У далейшым пераехаў у Маскву, дзе ў 1990 годзе скончыў акцёрскі факультэт ГІТІСа (майстэрня Я. Лазарава).
У далейшым удзельнічаў у тэатральных пастаноўках («Гульня ў класікі» (1993), «Месяц у вёсцы» (1997)), здымаўся ў кіно ў эпізодах. У 2000 дэбютаваў як рэжысёр.
Найбольшую вядомасць атрымаў пасля выхаду фільма «Вяртанне» (2003), які атрымаў дзве кінапрэміі «Ніка», двух «Залатых ільвоў» (як лепшы фільм і за лепшы рэжысёрскі дэбют), двух «Залатых арлоў».
Быў жанаты на актрысе Ірыне Грынёвай. Пражылі разам 6 гадоў, пасля чаго расталіся. У 2010 годзе Грынёва афіцыйна выйшла замуж за М. Шабаліна.
Фільмаграфія [правіць]
Фільмаграфія [правіць]
Рэжысёр
- 2000 — тэлесерыял «Чорны пакой» (тры навелы — «Бусідо», «OBSCURE» і «Выбар»)
- 2003 — «Вяртанне»