Андрэй Самуілавіч Гайко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Самуілавіч Гайко
Дата нараджэння 23 студзеня 1920(1920-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1943(1943-12-26) (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Гады службы 1939—1943
Званне
Лейтэнант
Лейтэнант
Лейтэнант
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Андрэй Самуілавіч Гайко (23 студзеня 1920 — 26 снежня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода 1126-га стралковага палка 334-й стралковай дывізіі 43-й Арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 студзеня 1920 года ў с. Карасан, цяпер Акбулакскага раёна Арэнбургскай вобласці, у сям’і селяніна. Рускі.

Пасля заканчэння 5 класаў працаваў трактарыстам. Перад Вялікай Айчыннай вайной пераехаў з бацькамі на станцыю Дангузская, адкуль у 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939—1940[1].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — у дзеючай арміі. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Ваяваў на Заходнім і 1-м Прыбалтыйскім франтах, удзельнічаў у вызваленні Беларусі. Быў паранены.

Камандзір узвода 1126-га стралковага палка кандыдат у члены ВКП (б) лейтэнант Андрэй Гайко 26 снежня 1943 года[1] ў баі каля вёскі Палёнаўка Лёзненскага раёна[1] (цяпер вёска Задзвінне Віцебскага раёна Віцебскай вобласці) з групай байцоў за 4 гадзіны адбіў 10 контратак праціўніка[1]. У крытычны момант бою супрацьтанкавымі гранатамі знішчыў каля 20 гітлераўцаў, якія яго акружылі, і загінуў.

Пахаваны ў вёсцы Задзвінне, дзе яму усталяваны абеліск.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 4 чэрвеня 1944 года[2]
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Гайко Андрей Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 134. — 737 с.
  2. Узнагародны лiст Гайко Андрэя Самойлавіча (руск.)
  3. Гайко Андрэй Самойлавіч Архівавана 13 кастрычніка 2014. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 439. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]