Андрэй Ястрабец

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Андрэй, біскуп віленскі

Андрэй гербу Ястрабец, Андрэй Васіла (Вісіла), Андрэй Паляк (пам. 14 лістапада 1398) — францішканін, рэлігійны дзеяч, першы біскуп віленскі (1388–1398).

Уладзімір Тэтмаер, «Хрост Літвы ў 1388»

Вучыўся ў Гнезне, служыў у Кракаве. Прапаведнік у Мазовіі, пасля місіянер у Літве. Спаведнік Альжбеты Лакаткоўны. Удзельнічаў у місіі ў Малдавіі, у выніку якой была ўтворана Серацкая дыяцэзія. 9 мая 1371 быў пастаўлены першым біскупам серацкім, ад 1372 апекаваўся Галіцкай архідыяцэзіяй. З 1374 г. сакратар і казначэй пры двары польскага караля. У 13761386 быў дапаможным біскупам архідыяцэзіі Гнезненскай. Садзейнічаў шлюбу каралевы Ядвігі з вялікім князем ВКЛ Ягайлам, пасля заключэння яго (1386) апошніі даў згоду на ўтварэнне Віленскага біскупства. Удзельнічаў у хросце Літвы і ў 1388 стаў першым біскупам віленскім. Заснаваў францішканскія кляштары ў Лідзе і Ашмянах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]