Андрэ Ленотр
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Андрэ Ленотр André Le Nôtre |
|
| Партрэт Андрэ Ленотра працы Карла Мараты (1678) | |
| Дата нараджэння: | 12 сакавіка 1613 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Парыж |
| Дата смерці: | 15 верасня 1700 (87 гадоў) |
| Месца смерці: | Парыж |
Андрэ Ленотр (12 сакавіка 1613, Парыж - 15 верасня 1700, Парыж) — французскі садоўнік (ландшафтны архітэктар), сын Жана Ленотра, галоўнага садоўніка Цюільры пры Людовіку XIII; з 1645 - прыдворны садоўнік Людовіка XIV, з 1657 - генеральны кантралёр будаўніцтва. Працаваў у парках Во-ле-Віконт, Фантэнбло, Шанціі, аўтар парку ў Версальскім палацы, аўтар праектаў Сент-Джэймскага парку ў Лондане і Грынвіцкага парку; стваральнік сістэмы рэгулярнага французскага парку, што панаваў у Еўропе да сярэдзіны XVIII стагоддзя.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэ Ленотр
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктара. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |