Андрэ Маруа
| Андрэ Маруа | |
| André Maurois | |
| Імя пры нараджэнні: |
Эміль Эрзог |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
9 кастрычніка 1967 (82 года) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | |
Андрэ МАРУА (André Maurois; сапр. Эміль Эрзог, Émile Herzog; 26 ліпеня 1885, г. Эльбёф, Францыя — 9 кастрычніка 1967) — французскі пісьменнік.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Скончыў Руанскі ліцэй. Член Французскай акадэміі (з 1938).
Творчасць [правіць]
Першыя раманы «Маўклівы палкоўнік Брамбл» (1918), «Гаваркі доктар О'Грэдзі» (1922). Аўгар псіхалагічных раманаў «Бернар Кенэ» (1926), «Зменлівасць кахання» (1928), «Зямля запаветная» (1945), зборніка навел «Лісты да незнаёмкі» (1953) і інш., эсэ, гістарчных і літаратуразнаўчых прац, кнігі «Мемуары» (апубл. 1970).
Майстар жанру т.зв. раманізаванай біяграфіі («Арыэль, або Жыццё Шэлі», 1923; «Байран», 1930; «Лелія, або Жыццё Жорж Санд», 1952; «Алімпіо, або Жыццё Віктора Гюго», 1954; «Тры Дзюма», 1957; «Праметэй, або Жыццё Бальзака», 1965, і інш.). У жыццеапісаннях вялікіх людзей асноўным лічыў складанасць і супярэчлівасць асобы, цікавасць да яе ўнутранага свету, смелы пошук праўды.[1]
Яго творчасць і тэарэтычныя погляды спрыялі пераадоленню ўсталяванага схематычнага падыходу да адлюстравання героя і метадаў стварэння яго вобраза. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё біяграфічнага жанру ХХ ст., садзейнічаў нараджэнню «новай біяграфіі» ў канцы 1920-х г.
На беларускую мову асобныя навелы А. Маруа пераклалі Ю. Гаўрук, Л. Казыра, Г. Скрыган.
Беларускія пераклады [правіць]
- Падарожжа ў нябьгт і яшчэ 24 навелы. Мн., 1974;
- Навелы. Мн., 1996.
Зноскі
- ↑ Камароўская (2000)
Літаратура [правіць]
- Камароўская Т. Маруа // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Памерлі 9 кастрычніка
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пісьменнікі Францыі
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Эсэісты Францыі
- Члены Французскай акадэміі
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
- Біёграфы
- Мемуарысты Францыі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Пахаваныя ў Парыжы