Андрэ Сітраен
| Андрэ Густаў Сітраен | |
| Імя пры нараджэнні: | Андрэ Густаў Сітраен |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 5 лютага 1878 |
| Месца нараджэння: | Парыж |
| Дата смерці: | 3 ліпеня 1935 (57 гадоў) |
| Месца смерці: | Парыж |
| Грамадзянства: | Францыя |
| Падданства: | Францыя |
| Род дзейнасці: | прамысловец |
| Рознае: | масон |
Андрэ Густаў Сітраен, фр.: André Citroën (5 лютага 1878 — 3 ліпеня 1935) — французскі прамысловец, стваральнік канцэрна «Сітраен» і аднайменнага аўтамабіля.
Андрэ Густаў Сітраен нарадзіўся ў Парыжы. Ён быў пятым дзіцем у сям'і нідэрландскага бізнэсмэна габрэйскага паходжання - гандляра дыяментамі і іншымі каштоўнымі камянямі - Леві Сітруна (нідэрл. Levie Citroen). Андрэ Сітраену не споўнілася і шасці гадоў, яго бацька канчае жыццё самагубствам і пакідае сям'і велізарную спадчыну. Толькі адзін пай Леві Сітруна ў заакіянскім прадпрыемстве складаў - 1 млн. франкаў, грошы велізарныя. Але нягледзячы на пашыраныя сувязі ў фінансавых колах гандляроў дыяментамі, Андрэ Густаў Сітраен аддае перавагу не прытрымлівацца па слядах бацькі. Андрэ плануе паступаць у політэхнічную школу, каб затым стаць інжынерам. Завяршыўшы навучанне, Сітраен адпраўляецца на ваенную службу.
Быў членам масонскай ложы "Lodge La Philosophie Positive" у Парыжы.
| Гэта пачатак артыкула пра асобу з Францыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |