Андхра-Прадэш
| Герб |
|
| Краіна | Індыя |
| Насельніцтва (2001) |
75,73 млн (5-е месца) |
| Шчыльнасць | 275 чал./км² |
| Плошча | 275 068 км² |
| Абрэвіятура | IN-AP |
| Код ISO 3166-2 | IN-AP |
| Афіцыйны сайт | |
| Андхра-Прадэш на Вікісховішчы | |
А́ндхра-Пра́дэш (англ.: Andhra Pradesh), штат на паўднёвым усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Махараштра, Чхатысгарх і Арыса на поўначы, Таміл-Наду на поўдні, Карнатака на захадзе і з Бенгальскім залівам на ўсходзе. Займае чацвёртае месца сярод штатаў па плошчы (275 068 км²) і насельніцтву (75,73 млн чалавек, 2001), буйнейшы і найбольш населены штат паўднёвай Індыі. Адміністрацыйны цэнтр — Хайдарабад.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Андхра-Прадэш умоўна падзяляецца на тры геаграфічныя рэгіёны: Коста (Kosta, Coastal Andhra), Тэлангана (Telangana) і Раяласіма (Rayalaseema). Коста займае прыбярэжныя раўніны паміж Усходнімі Гатамі і Бенгальскім залівам. Тэлангана разлягаецца на захад ад Гатаў на Дэканскім плато. Раяласіма займае паўднёва-ўсходнюю частку штата і размяшчаецца на Дэканскім плато; яна аддзяляецца ад Тэлаганы Наламаскім узвышшам, а ад Косты Усходнімі Гатамі.
У Андхра-Прадэш другая па даўжыні берагавая лінія сярод індыйскіх штатаў — 970 км. Штат перасякаюць дзве вялікія ракі: Гадавары і Крышна.
Насельніцтва [правіць]
Большасць насельніцтва належыць да тэлугу (85 %), мова тэлугу — другая па распаўсюджанасці ў Індыі. Этнічныя меншасці гавораць на урду (8 %), хіндзі (2,5 %) і тамільскай мове (1,5 %).
Вернікі — індуісты (86 %), мусульмане (9 %), хрысціяне (4 %).
Важнейшыя гарады:
- Хайдэрабад — адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад штата;
- Гунтур — цэнтр тытунёвай і баваўнянай прамысловасці;
- Тырупаты — галоўны рэлігійны (індуізм) цэнтр краіны;
- Віджаявада — буйны гандлёвы цэнтр штата і чыгуначны вузел;
- Вісакхапатнам — галоўны марскі порт Андхра-Прадэш, база Усходняга камандавання індыйскіх ВМС.
Палітыка [правіць]
Большасць месцаў у асамблеі штата займае Індыйскі нацыянальны кангрэс. Да 2004 штатам кіравала партыя Тэлугу Дэсам, саюзніца Бхаратыя джаната парты па Нацыянальным дэмакратычным альянсе. Саюзная ІНК партыя Тэлангана Раштра Самітхі ў свой час адкалолася ад Тэлугу Дэсам парты з сепаратысцкім праектам стварэння асобнага штата Тэлангана.
Эканоміка [правіць]
ВУП — 62 млрд доллараў (2005).
Сельская гаспадарка — асноўны сектар эканомікі Андхра-Прадэш. Воды Гадавары і Крышны выкарыстоўваюцца для арашэння рысавых, трысняговых, баваўняных, мангавых і тытунёвых палеткаў.
Штат займае другое месца ў краіне па запасах мінеральных рэсурсаў і першае месца па гідраэлектраэнергетычных магутнасцях.
У апошнія гады ў штаце актыўна развіваюцца інфармацыйныя і біялагічныя тэхналогіі. У 2006—2007 Андхра-Прадэш займаў чацвёртае месца сярод усіх штатаў па ўзроўню экспарту IT-прадукцыі (19 млрд рупій).
На тэрыторыі штата размяшчаецца індыйскі касмадром Шрыхарыкота.
Вядомыя асобы [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Штаты і тэрыторыі Індыі | ||
|---|---|---|
| Штаты | Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх | |
| Саюзныя тэрыторыі | Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх | |