Анды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паўднёвыя Анды каля Санцьяга дэ Чылі
Стратавулкан

Анды, Андыйскія Кардыльеры, Кардыльера-дэ-лос-Андэс (ісп.: Andes; Cordillera de los Andes) — горная сістэма ў Паўднёвай Амерыцы. Даўжыня 9000 км. Найвышэйшы пункт — гара Аканкагуа.

Анды з'яўляюцца самым працяглым горным ланцугом Зямлі. Горы цягнуцца ўздоўж заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі ад Венесуэлы праз Калумбію, Эквадор, Перу, Балівію, Аргенціну і Чылі. Складаюцца з двух, у асобных частках — з некалькіх паралельных галоўных храбтоў. У сваёй сярэдняй частцы (Перу, Балівія, Паўночны Чылі і Паўночная Аргенціна) горныя храбты ляжаць на вялікай адлегласці адзін ад другога і ўтвараюць цэнтральнае нагор'е Альтыплана, да якога адносіцца таксама і возера Тытыкака. Цэнтр імперыі інкаў, Куска, знаходзіўся паўночней гэтага нагор'я.

Анды — буйны міжакіянскі вадападзел; на ўсходзе ад Андаў цякуць рэкі басейна Атлантычнага акіяна (у Андах бяруць пачатак сама Амазонка і многія яе вялікія прытокі, а таксама прытокі Арынока, Парагвая, Параны, рэкі Патагоніі), на захадзе — басейна Ціхага акіяна (пераважна кароткія).

Анды служаць важнейшым у Паўднёвай Амерыцы кліматычным бар'ерам, які ізалюе тэрыторыі на захад ад Галоўнай Кардыльеры ад уплыву Атлантычнага Акіяна, а тэрыторыі на ўсходзе — ад уплыву Ціхага акіяна. Горы ляжаць у шасці кліматычных паясах (экватарыяльным, паўночным і паўднёвым субэкватарыяльным, паўднёвым трапічным, субтрапічным і ўмераным) і адрозніваюцца рэзкімі кантрастамі ва ўвільгатненні ўсходніх (падветраных) і заходніх (надветраных) схілаў.

Геалагічная будова і рэльеф Андаў абумоўлены адроджаным характарам гор: яны ўтвораны навейшымі падняццямі на месцы так званага Андскага складкавага геасінклінальнага пояса. Анды з'яўляюцца адной з буйнейшых на планеце сістэм альпійскай складкавасці (на палеазойскім і часткова на байкальскім складкавым фундаменце). Пачатак фарміравання Андаў адносіцца да юрскага перыяду.

Анды багатыя рудамі галоўным чынам каляровых металаў (ванадыя, вальфрама, вісмута, волава, свінца, малібдэна, цынка, мыш'яка, сурмы, медзі). Маюцца радовішчы нафты і газу, а таксама баксітаў, жалеза, натрыевай салетры, золата, плаціны, смарагдаў.

Глебава-расліннае покрыва Андаў надзвычай разнастайнае, што абумоўлена вялікімі вышынямі гор, значнай розніцай ва ўвільгатненні заходніх і ўсходніх схілаў.

Жывёльны свет паўночнай часткі Андаў уваходзіць у Бразільскую заагеаграфічную вобласць і сходны з фаўнай прылеглых раўнін. Жывёльны свет на поўдзень ад 5° паўднёвай шыраты адносіцца да Чылійска-Патагонскай падвобласці. Для фаўны Андаў уласцівае мноства эндэмічных родаў і відаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Новейший энциклопедический словарь. — М., 2004.
  • Манро, Д. Мир: страны, народы, достопримечательности: словарь. — М., 1999.
  • Поспелов, Е. М. Географические названия мира: топоним. слов. — М., 2001.