Андэрс Цорн
| Андэрс Цорн | |
Аўтапартрэт у чырвоным, 1915 |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Anders Leonard Zorn |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: | |
| Стыль: | |
Андэрс Леанард Цорн, альбо Андэш Леанард Сурн (шв.: Anders Leonard Zorn 18 лютага 1860, Мура, Швецыя — 22 жніўня 1920, Мура) — адзін з найбольш прадстаўнічых шведскіх мастакоў.
Біяграфія[правіць]
Андэрс Цорн нарадзіўся ў выніку рамана паміж яго маці, шведкай Груд-Ганнай Андэшдотэр і баварскім браваром Леанардам Цорнам. Гадаваўся хлопчык пераважна бабуляй і дзядулям. Ва ўзросце 12 год быў адправлены ў школу- вучыцца літаратурнай шведскай мове. У школе Цорн зрабіў свае першыя малюнкі, і настаўнікі заўважылі ў ім талент мастака. У 1875 годзе хлопец паступае ў Акадэмію мастацтваў у Стакгольме. У 1880 годзе яго праца "У журбе" (шв.: I sorg) прыцягнула ўвагу ў мастaцкім асяроддзі. Ён таксама паказаў сябе як выдатны партрэтыст і пачаў атрымліваць заказы ад багатых шведскіх сем'яў. З 1881 года Цорн шмат падарожнічае: шматразова наведвае Іспанію, Англію, некаторыя іншыя краіны. У 1897 г. ён наведвае Расію, дзе знаёміцца з Іллём Рэпіным. Памёр і пахаваны ў роднай Муры.
Галерэя[правіць]
-
Оскар II, 1898.
Вонкавыя спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андэрс Цорн- Афіцыйная старонка
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |