Анжаліка Борыс
Анжаліка Борыс (14 кастрычніка 1973) — настаўніца і польскі грамадскі дзеяч Беларусі. Дэмакратычным шляхам абрана кіраўніком Саюза палякаў на Беларусі (2005, 2009), які не прызнаецца ўрадам Аляксандра Лукашэнкі (зарэгістраваны СПБ у верасні 2009 узначаліў Станіслаў Сямашка).
Біяграфія [правіць]
Нарадзілася ў вёсцы Грабяні Гродзенскага раёну. Скончыла сярэднюю школу у гродзенскай вёсцы Падліпкі, а потым — педагагічны тэхнікум у Замосці. Атрымала вышэйшую педагагічную і псіхалагічную адукацыю ў Беластоку. Пасля навучання вярнулася ў Беларусь, каб выкладаць польскую мову у польскай школе ў Гродне і ў Адэльску. У 1995 стала членам Саюзу палякаў на Беларусі (СПБ), а праз тры гады — кіраўніком яго адукацыйнага аддзелу. На шостым з'ездзе СПБ у сакавіку 2005 яна была абрана, кіраўніком Саюза, што выклікала незапакоенасць дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь. Змяніла на гэтай пасадзе Тадэвуша Кручкоўскага, які імкнуўся да супрацоўніцтва з ўладамі. 12 мая 2005 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь скасавала вынікі выбараў.
За сваю дзейнасць неаднаразова сутыкалася з беларускай праваахоўнай сістэмай. Пачынаючы з 2005 85 разоў выкікалася на допыты ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, пракуратуру і міліцыю[Крыніца?], апошні раз — у жніўні 2009. Некалькі разоў атрымоўвала вялікія штрафы ці арыштоўвалася. 9 чэрвеня 2008 атрымала штраф у памеры 1,4 млн беларускіх рублёў (больш чым 400 €) за арганізацыю 2 мая 2008 у Гродне канцэрту польскага гурта Lombard.
15 сакавіка 2009 другі раз была абрана кіраўніком незарэгістраванага Саюза палякаў на Беларусі.