Анжуйская дзяржава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Землі Анжуйскай дзяржавы каля 1172 года; суцэльны жоўты колер паказвае ўладанні дзяржавы, жоўтымі крапінкамі — залежныя тэрыторыі.

Анжуйская дзяржава, Анжуйская манархія — умоўная назва ўладанняў Генрыха II Плантагенета, якія прасціраліся па абодва бакі Ла-Манша, — уся Паўночная, Заходняя і Паўночна-Заходняя Францыя, а таксама Англія.

Пасля смерці бацькі Жафруа V Плантагенета Генрых атрымаў у спадчыну вялікую тэрыторыю: графствы Мэн, Анжу[ru], Турэнь, а таксама герцагства Нармандыя. У 1152 годзе пасля шлюбу з Элеанорай Аквітанскай (былой жонкай французскага караля Людовіка VII) яго ўладанні павялічыліся. Элеанора валодала вялікай тэрыторыяй у Паўднёвай Францыі: герцагствамі Аквітанія і Гасконь, графствам Пуацье, у васальнай залежнасці знаходзіліся графствы Ла Марш, Перыгор, Авернь, а таксама віконцтва Лімож. Акрамя таго, пасля смерці ў 1154 годзе англійскага караля Стэфана Генрых пад імем Генрых II быў прызнаны каралём Англіі, стаўшы родапачынальнікам дынастыі Плантагенетаў, розныя галіны якой кіравалі Англіяй да 1385 года. Яго ўладанні ў шмат разоў перавышалі ўладанні каралёў Францыі. У складзе ўладанняў Генрыха і яго сыноў графства Анжу заставалася да 1204 года, пакуль кароль Францыі Філіп II Аўгуст не адваяваў Анжу, Мэн, Турэнь і Нармандыю ў англійскага караля Іаана Беззямельнага, далучыўшы іх да каралеўскага дамена.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  •  Смирнова Е. Д.Сушкевич Л. П.Федосик В. А. Средневековый мир в терминах, именах, названиях. — Минск: «Беларусь», 2001.