Анкарскі метрапалітэн
| Анкарскі метрапалітэн |
|
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Краіна | |
| Горад | |
| Дата адкрыцця |
1996 / 1997 |
| Даўжыня ліній |
23,4 км |
| Колькасць станцый |
22 |
| Колькасць ліній |
2 |
| Пасажырапаток за дзень |
310 тыс. |
| Пасажырапаток за год |
49,5 млн. |
| Схема ліній | |
Анкарскі метрапалітэн (турэцк.: Ankara Metrosu), сістэма грамадскага пасажырскага рэйкавага транспарту ў горадзе Анкара (Турцыя). Спалучае падземныя і наземныя ўчасткі і складаецца з дзвюх ліній — Анкарай (турэцк.: Ankaray) і Метро (турэцк.: Ankara Metrosu). Яшчэ тры лініі будуюцца.
Анкарай [правіць]
Тэрмінам Анкарай абазначаецца сістэма "лёгкага метро", якая была першай стадыяй будаўніцтва сучаснай грамадскай транспартнай сістэмы турэцкай сталіцы. Будаваў кансорцыюм на чале з Siemens на працягу 1992-1996. Лінія звязвае AŞTİ (Ankara Şehirlerarası Terminal İşletmesi - Анкарскі міжгародні аўтавакзал) і Дыкімеві (турэцк.: Dikimevi). Працягласць 8,7 км, з якіх 8 км — падземныя тунэлі. На лініі 11 станцый, сістэма абслугоўваецца 11 трохвагоннымі цягнікамі вытворчасці Siemens-Adtranz-Ansaldobreda, S.P.A.
Метро [правіць]
Працуе з 1997, звязвае цэнтр горада (плошча Кызылай) з прыгарадам Анкары Батыкентам. Працягласць лініі 14,7 км (у тым ліку 6,5 км пад зямлёй), 12 станцый. На лініі працуюць 36 трохвагонных цягнікоў Bombardier Transportation, у гадзіну пік колькасць вагонаў павялічваецца да пяці.
Будуюцца тры лініі метро:
- Паўднёва-заходняя: Кызылай—Чайёлу, 18 км, 16 станцый;
- Заходняя: Батыкент—Сінджан, 18 км, 11 станцый;
- Паўночная: Улус—Кечорэн, 7,9 км, 6 станцый.
У далейшым плануецца пашырэнне сістэмы на поўдзень горада.
Станцыі [правіць]
Анкарай
- Дыкімеві
- Куртулуш
- Калей
- Кызылай (пераход да лініі Метро)
- Дэміртэпэ
- Мальтэпэ
- Тандаган
- Бешэўлер
- Бахчэльяўлер
- Эмек
- AŞTİ
Метро
- Кызылай (пераход да лініі Анкарай)
- Сіхіе
- Улус
- Кюльцюр Меркезі
- Акёпру
- Іведзік
- Йенімахале
- Дэметэўлер
- Хастанэ
- Маджункёй
- Осцім
- Батыкент
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анкарскі метрапалітэн