Анкарыдж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анкорыдж)
Горад
Анкарыдж
Anchorage
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
 ЗША
Штат
Бора
Каардынаты
Мэр
Дэн Саліван
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Шып-Крык
Ship Creek
Горад з
Плошча
5079,2 км²
Вышыня над узроўнем мора
31 м
Насельніцтва
293 356[1] чалавек (2011)
Шчыльнасць
66.4 чал./км²
Агламерацыя
339 286 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
907
Паштовыя індэксы
99501–99524, 99530
Афіцыйны сайт
muni.org (англ.)
Анкарыдж на карце ЗША ±
Анкарыдж (ЗША)
Анкарыдж
Анкарыдж (Аляска)
Анкарыдж

А́нкарыдж (англ.: Anchorage, МФА 'æŋk(ə)rɪʤ) — горад у ЗША, размешчаны ў паўднёвай частцы штата Аляска. У Анкарыджы пражывае звыш 291 тыс. чалавек (2010), гэта самы паўночны горад у ЗША сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек. З'яўляецца найбуйнейшым горадам на Алясцы. 42 % насельніцтва штата пражывае ў Анкарыджы, толькі Нью-Ёрк мае большы працэнт жыхароў, якія пражываюць у найбуйнейшым горадзе штата. Буйны транспартны вузел (порт).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Расійскае прадстаўніцтва на Алясцы было ўсталявана ў XIX стагоддзі. У 1867 годзе дзяржаўны сакратар ЗША У. Сьюард заключыў здзелку аб куплі Аляскі ў Расійскай імперыі за 7,2 мільёна долараў (у разліку прыкладна 2 цэнты за акр). Здзелка была іранічна названа палітыкамі і простым народам «вар’яцтвам Сьюарда» і «маразілкай Сьюарда».

У 1912 годзе Аляска стала адной з тэрыторый ЗША. Анкарыдж, у адрозненне ад любога іншага горада на Алясцы на поўдзень ад Ланцуга Ручаяў, ніколі не быў ні рыбалоўчым, ні горназдабыўным цэнтрам. Раён на дзясяткі міль вакол Анкарыджа з’яўляецца бясплодным участкам зямлі, на якім адсутнічаюць якія-небудзь важныя для эканомікі рэгіёна радовішчы карысных выкапняў.

Сваім узнікненнем горад абавязаны збегу акалічнасцей. У 1914 годзе месца, дзе знаходзіцца сучасны Анкарыдж, было абрана для заснавання там чыгуначнага цэнтра. Гэты цэнтр павінен быў пабудаваць Аляскінскую чыгунку. Чыгунка была пабудавана за 9 гадоў з 1915 па 1923 гады. Месца, дзе размяшчаўся штаб чыгункі, хутка стала намётавым гарадком пад назвай Шып-Крык (Ship Creek). Менавіта там і быў заснаваны Анкарыдж 20 лістапада 1920 года.

Эканоміка горада ў 1920-я гады асноўвалася на функцыянаванні чыгункі. У перыяд Другой сусветнай вайны Анкарыдж моцна развіўся з-за паветраных транспартаванняў грузаў і ваеннай тэхнікі. Менавіта тым часам ваеннае значэнне горада стала ўсё больш важным. У 1930 годзе быў пабудаваны аэрадром Мерыл Філд, названы ў гонар піянера авіяцыі на Алясцы Расела Мерыла. У 1951 годзе быў адкрыты Міжнародны аэрапорт Анкарыджа. Таксама ў 1940-я гады была пабудавана база ВПС ЗША «Эльмендорф», названая ў гонар капітана Х’ю Эльмендорфа.

27 сакавіка 1964 года ўсю Аляску патрэсла землетрасенне, у выніку якога загінула 115 чалавек і была прычынена шкода на суму 1,8 мільярдаў долараў (па курсе 2007 года). Гэта землетрасенне стала наймацнейшым землетрасеннем у гісторыі ЗША і другім у гісторыі назіранняў. Яго магнітуда склала 9,1—9,2 бала. Аднаўленне разбурэнняў, прычыненых катастрофай, адбывалася большую частку 1960-х гадоў.

Від на порт.

У 1968 годзе была знойдзена нафта на радовішчы Пруда-Бей, на беразе Ледавітага акіяна, што прывяло да бурнага развіцця горада з-за нафтавага буму. У 1970-я і 1980-я гады Анкарыдж працягвае бурна развівацца, праводзяцца актыўныя кампаніі па добраўпарадкаванні і паляпшэнні знешняга выгляду горада.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Анкарыдж размешчаны ў Паўднёвай частцы Цэнтральнай Аляскі. Размяшчаючыся на 61 градусе паўночнай шыраты, горад знаходзіцца трохі на поўнач ад Осла, Хельсінкі, Стакгольма і Санкт-Пецярбурга, але значна на поўдзень ад Рэйк’явіка ці Мурманска. Горад размешчаны на паўночны ўсход ад Аляскінскага паўвострава, вострава Кадзьяк і заліва Кука, на поўнач ад паўвострава Кенай, на паўночны захад ад праліва Прынца Вільгельма, Паўднёва-Усходняй Аляскі і на поўдзень ад найвышэйшай гары Паўночнай Амерыкі.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Анкарыдж красавіцкім вечарам 2008 года.

Дзякуючы ўплыву цёплага Аляскінскага цячэння — галіны Паўночна-Ціхаакіянскага цячэння клімат Анкарыджа значна мякчэйшы, чым у расійскім Магадане, размешчаным больш на поўдзень (59°34' пн. ш.), а летнія тэмпературы вышэйшыя, чым у Петрапаўлаўску-Камчацкім, які ляжыць значна далей на поўдзень (53° пн. ш.). Горны хрыбет Чугач часткова перашкаджае ўварванню арктычных паветраных мас з поўначы Аляскі. Самы цёплы месяц — ліпень з сярэднім дзённым максімумам +18,6 °С, самы халодны месяц — студзень з сярэднясутачнай тэмпературай -8,3 °С.

Клімат Анкарыджа
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 13,3 13,9 13,3 22,2 27,8 30,0 28,9 27,8 22,8 17,8 16,7 11,7 30,0
Сярэдні максімум, °C −4,9 −3 1,1 6,9 13,3 17,1 18,6 17,5 12,8 4,7 −2,3 −4 6,5
Сярэдняя тэмпература, °C −8,3 −6,6 −3 2,7 8,8 12,9 14,9 13,7 9,2 1,6 −5,4 −7,2 2,8
Сярэдні мінімум, °C −11,6 −10,1 −7,1 −1,6 4,2 8,7 11,2 10,0 5,6 −1,6 −8,6 −10,4 −0,9
Абсалютны мінімум, °C −37,2 −38,9 −31,1 −29,4 −17,2 −1,7 1,1 −0,6 −10,6 −21,1 −29,4 −37,8 −38,9
Норма ападкаў, мм 19 18 15 12 18 25 47 83 76 52 30 28 423
Тэмпература вады, °C 6 5 5 5 7 10 13 13 12 9 8 7 8
Крыніца: Надвор'е і Клімат, World Climate Guide

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Перапіс насельніцтва
Перапіс Насельніцтва
19201 856
19302 27722.7%
19403 49553.5%
195011 254222%
196044 237293.1%
197048 0818.7%
1980174 431262.8%
1990226 33829.8%
2000260 28315%
2010291 82612.1%
1920-НД крыніцы:[2][3]

Паводле даных 2011 года насельніцтва горада складае 293 356 чалавек. Белыя амерыканцы складаюць 69,8 % насельніцтва горада; афраамерыканцы — 6,3 %; азіяты — 6,1 %; карэнныя амерыканцы — 5,5 %. Паводле даных мінулага перапісу 2000 года насельніцтва Анкарыджа складала 260 283, доля белых амерыканцаў тады была 72,2 %; афраамерыканцаў — 5,8 %; карэнных амерыканцаў — 7,3; азіятаў — 5,6. Найбольш распаўсюджанымі мовамі насельніцтва пасля англійскай былі: іспанская (4 %), тагальская (1,5 %) і карэйская (1,4 %).[4] Доля асоб ва ўзросце да 18 гадоў складала 29,1 %; доля асоб старэйшых за 65 гадоў — 5,5 %. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 32 года. Палавы склад: 101,6 мужчын на 100 жанчын.

У Анкарыджы пражывае даволі буйная хмонгская дыяспара, колькасць якой паводле даных перапісу 2000 года складае 300 чалавек.

Навуковыя ўстановы[правіць | правіць зыходнік]

У Анкарыджы знаходзіцца Аляскінскі батанічны сад, заснаваны ў 1993 годзе.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Папулярная культура[правіць | правіць зыходнік]

  • У дадатку «Operation: Anchorage» да камп’ютарнай гульні «Fallout 3» місіяй іграка з’яўляецца вызваленне Анкарыджа ад НВАК, якая акупіравала горад у 2066 годзе.
  • У другой частцы тэлевізійнага фільма «На апошнім беразе» падводная лодка прыбывае ў Анкарыдж з надзеяй знайсці выжылых пасля ядзернай вайны.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Anchorage, Alaska (AK) profile: population, maps, real estate, averages, homes, statistics, relocation, travel, jobs, hospitals, schools, crime, moving, houses, news
  2. Annual Estimates of the Population for Incorporated Places in Alaska(недаступная спасылка). United States Census Bureau (1 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2011. Праверана 13 ліпеня 2009.
  3. Moffatt, Riley. Population History of Western U.S. Cities & Towns, 1850—1990. Lanham: Scarecrow, 1996, 1.
  4. MLA Data Center Results – Anchorage Municipality County, Alaska(недаступная спасылка). Modern Language Association. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2007. Праверана 13 мая 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]