Анры Жыро

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры Анарэ Жыро
фр.: Henri Honoré Giraud
Анры Жыро на канферэнцыі ў Касабланцы, 19 студзеня 1943 года
Анры Жыро на канферэнцыі ў Касабланцы, 19 студзеня 1943 года
Дата нараджэння 18 студзеня 1879(1879-01-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1949(1949-03-11)[1] (70 гадоў) ці 13 сакавіка 1949(1949-03-13) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Henri-Marie Giraud[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Сухапутныя войскі Францыі[d]
Званне генерал
Камандаваў 4e régiment de zouaves[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Chief Commander of the Legion of Merit Воінскі медаль Ваенны крыж 1914—1918 гадоў Ваенны крыж замежных тэатраў ваенных дзеянняў медаль «За пабег з плену» ордэн Белага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Colonial Medal Grand Cross of the Order of the Crown Commander of the order of Nichan Iftikhar Grand Cross of the Order of Wissam El Alaouite Croix de guerre
Сувязі сын Анры-Крысціян Жыро
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анры Анарэ Жыро (фр.: Henri Honoré Giraud; 18 студзеня 1879, Парыж — 13 сакавіка 1949, Дыжон) — французскі военачальнік, генерал, удзельнік двух сусветных войнаў.

Служба[правіць | правіць зыходнік]

У 1900 годзе скончыў Сен-Сірскае ваеннае вучылішча. Служыў у 4-м палку зуаваў у Паўночнай Афрыцы.

Удзельнік Першай сусветнай вайны, ваяваў на Поўначы Францыі, у жніўні 1914 узяты ў палон немцамі, але праз два месяцы змог збегчы; капітан зуаваў.

У 1918 годзе прызначаны ў штаб генерала Франшэ д’Эспере ў Канстанцінопалі.

У 1922—1926 служыў у Паўночнай Афрыцы, удзельнічаў у падаўленні паўстання ў Марока; камандзір 17-га Алжырскага палка. У 1927—1930 інструктар Вышэйшай ваеннай школы. З 16 сакавіка 1932 года Вялікі афіцэр Ганаровага легіёна. З 18 красавіка 1934 г камандзір раёна «Аран» у Паўночнай Афрыцы. З 11 красавіка 1936 года камандуючы войскамі 6-га ваеннай акругі і ваенны губернатар Страсбурга. Валодаў агрэсіўным і амбіцыйным характарам і не карыстаўся любоўю ў войску. З 3 чэрвеня 1939 года член Вышэйшага ваеннага савета. З 1939 камандуючы арміяй рэзерву. Пасля пачатку 2-й сусветнай вайны 2 верасня 1939 г. прызначаны камандуючым 7-й арміяй, у задачу якой уваходзіла аказанне дапамогі Нідэрландам. 10 мая 1940 пачаў імклівы наступ, захапіўшы некалькі астравоў, якія кантралявалі вусце Шэльды, аднак прарыў немцамі французскай абароны вымусіў яго пачаць адступленне (здолеў захаваць кіраўніцтва войскамі і адвёў войска ў поўным парадку). Пасля гэтага Жыро ўзначаліў групоўку, куды ўвайшлі ацалелыя часткі 9-й і 6-й армій. Адмовіўся эвакуіравацца з Францыі і аказваў супраціўленне суперніку да апошняй магчымасці. 19 мая 1940 капітуляваў у Васіньі.

Будучы адным з бачных ваенных дзеячаў рэжыму Вішы, вёў таемныя перамовы з саюзнікамі, быў сустаршынёй Французскага камітэта нацыянальнага вызвалення (разам з дэ Голем). Быў заключаны ў саксонскую Бастылію, адкуль бег 17 красавіка 1942 г. Пасля ўцёкаў з палону далучыўся да Змагарнай Францыі.

Зноскі

  1. а б Henri Giraud // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Henri Honoré Giraud // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.